Міністэрства культуры плануе стварыць музей гісторыі ведамства

Пра існаваннае канцэпцыі музея гісторыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь паведамілі Reform.by крыніцы з музейных колаў.


100.jpg
Экспазіцыя ў Мірскім замку. На здымку Павел Латушка на рэканструкцыі замка. Фота: Reform.by

Будучая экспазіцыя, якая будзе распавядаць пра вехі гісторыі ведамства, мусіць размесціцца ў будынку Міністэрства культуры па адрасе праспект Пераможцаў, 11 — на шостым паверсе. Зараз, па словах крыніцы, для будучай экспазіцыі вызваляюцца памяшканні.

Згодна з канцэпцыяй, музей будзе распавядаць гісторыю ведамства ад 1950-х гадоў: этапы станаўлення і дасягненняў. У экспазіцыі будуць пералічацца перыяды працы ўсіх міністраў культуры: ад першага — да дзейнага, акрамя... часу кіравання Паўла Латушкі — з 2009 па 2012 гады.

У гэтым часовым адрэзку, сыходзячы з меркавання стваральнікаў, дасягненняў ведамства не назіралася.

Плануецца, што экспазіцыя будучага музея адкрыецца ўжо ўвосень.