• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.09.2014 | Літаратура

Мінск 60 гадоў таму

Ва ўсім свеце існуе традыцыя: як толькі грамадскі дзеяч выходзіць на пенсію, ён піша ўспаміны пра ўласную дзейнасць. Дзякуючы гэтаму палітыка робіцца хоць крыху больш адкрытай: ужо праз пяць-дзесяць гадоў пасля пэўнай падзеі грамадскасць даведваецца, як на яе рэагавалі Біл Клінтан або Джордж Буш-старэйшы. Беларускія чыноўнікі даўно маюць рэпутацыю “партызан”. Такая рыса праяўляецца і ў напісанні мемуараў. Бо адразу пасля адстаўкі службоўцы “хаваюцца ў бульбу” і маўчаць.

Але зрэдчас здараюцца шчаслівыя выключэнні. У гэтым годзе ў сталіцы прэзентавалі кнігу Васіля Шарапава “Нас время ставит на свои места”. Дагэтуль на яе не з’явілася ніводнай рэцэнзіі. Хоць, без перабольшванняў, перад намі адны з самых грунтоўных мемуараў па гісторыі БССР. Іх аўтар, якому два тыдні таму споўнілася 98 гадоў, зрабіў неблагую кар’еру. Пік прыпаў на працу старшынёй Мінгарвыканкама, які ён узначаліў 60 гадоў таму (1954–1968), і першым сакратаром Мінскага гаркама (1968–1972). Менавіта пры непасрэдным удзеле Шарапава сталіца Беларусі набыла сучаснае аблічча. Праўда, потым Васіля Іванавіча, які не ўмеў прагінацца пад зменлівы свет, перавялі на пасаду міністра будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог. Дзякуючы яму беларускія дарогі лічыліся аднымі з найлепшых у СССР.

Чаму такую кнігу абавязкова трэба прачытаць?

Большасць успамінаў, якія напісалі айчынныя чыноўнікі, прысвечаныя канцу 1980-х – першай палове 1990-х гадоў (кнігі Мікалая Дземянцея, Станіслава Шушкевіча, Мечыслава Грыба, Вячаслава Кебіча, Пятра Краўчанкі і іншых). На гэты час прыпаў пік узлёту гэтых аўтараў. У дадатак усе яны выйшлі на пенсію ў гады незалежнасці, калі стварэнне мемуараў стала асабістай справай. Раней пісаць успаміны чыноўнікам было небяспечна для жыцця (у сталінскія часы), потым – складана (у часы “застою”, калі існавала цэнзура). Таму ўнутрыпалітычная кухня даваеннага і пасляваеннага перыяду – суцэльная “белая пляма”.

Адзіны шанец – так званы “адкладзены попыт”, калі чалавек бярэцца за ўспаміны, знаходзячыся ў вельмі шаноўным узросце. Напрыклад, Афанасій Кавалёў, якія быў прэм’ерам БССР яшчэ да вайны і прайшоў ГУЛАГ, пражыў 90 гадоў. Уласныя мемуары “Колокол мой – правда” ён апублікаваў у часы перабудовы. Рукапіс пад назвай “Совестью своей не поступись”, які напісаў Мікалай Патолічаў (лідар БССР у 1950 – 1956 гадах), выдала яго дачка ўжо пасля яго смерці.

Васіль Шарапаў расказвае пра ўзаемаадносіны і сумесную працу з чатырма лідарамі БССР (Мазуравым, Машэравым, Кісялёвым і, у меншай ступені, Слюньковым). Цікава, што да Машэрава ён ставіцца з павагай, але дастаткова стрымана. Дарэчы, тут становіцца зразумела, чаму ва ўспамінах Пётр Міронавіч атрымаў такую высокую ацэнку сваёй дзейнасці. Часцей іх пісалі людзі, чыя кар’ера пачыналася ў эпоху Машэрава. Яны не ведалі папярэдніх лідараў, а наступныя саступалі яму. А Шарапаў старэйшы яго на два гады, таму пазбаўлены сантыментаў (Мазураў ацэньваецца ім нашмат вышэй, у чым, на маю суб’ектыўную думку, аўтар мае рацыю). Ён піша, што Пётр Міронавіч вельмі хацеў трапіць у Маскву і бачыў сябе сакратаром ЦК КПСС па ідэалогіі (такіх асобаў называлі “чалавек №2” у СССР). Але “шэры кардынал” Міхаіл Суслаў свядома падставіў беларускага лідара: даручыў яму выступіць з крытыкай еўрапейскіх кампартый. За гэта Машэрава раскрытыкавалі на Палітбюро, што паставіла крыж на яго маскоўскіх амбіцыях. Падобных цікавых эпізодаў у кнізе багата.

Яшчэ адна прычына, каб звярнуцца да кнігі, – невядомыя факты пра гісторыю Мінска, дзе Шарапаў пачаў працаваць у студзені 1945 года (яго дэмабілізавалі пасля ранення на фронце). Аўтар год за годам фіксуе змяненні, якія адбываліся ў сталіцы: аднаўленне прадпрыемстваў, рэформа гарадскога кіравання, працы па стварэнні Мінскага мора. Цікава, што для гэтага спатрэбілася знесці чатыры вёскі. Перасяляцца адмовіліся толькі адна бабуля, таму Мазураў асабіста прыязджаў яе ўгаворваць. Адначасова, што не менш цікава, Шарапаў піша пра неажыццёўленыя праекты. Напрыклад, архітэктар Лангбард прапаноўваў пасля вайны знесці рэшткі ўніверсітэцкага корпуса і аб’яднаць Прывакзальную плошчу з тагачаснай плошчай Леніна. Сам Шарапаў супраціўляўся будаўніцтву. На яго думку, універсітэцкі гарадок лепш было ўзвесці на месцы, дзе цяпер знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка. Але тагачасны рэктар БДУ Антон Сеўчанка быў катэгарычна супраць. Іншая ідэя Шарапава – пабудаваць побач з Дзіцячай чыгункай заапарк для адпаведнай аўдыторыі.

Не ва ўсім з аўтарам можна пагадзіцца. Напрыклад, ён абараняе знос (а фактычна знішчэнне) рэшткаў старой Нямігі. Праўда, ёсць дзве акалічнасці. Акрамя таго, Шарапаў ужо не кіраваў горадам і ніяк не ўплываў на будаўніцтва. Гэта яго прыватная пазіцыя. Да таго ж, як высвятляецца, першапачатковы праект быў іншым (у кнізе прыводзіцца яго фота). Але ў выніку, як піша мемуарыст, “Няміга ператварылася ў шараговую вуліцу, якая зусім не вылучалася сярод мноства іншых”.

Надзвычай прываблівае ў кнізе аўтарская стрыманасць. Для кантрасту згадаю ўспаміны Вячаслава Кебіча, маладзейшага за Шарапава на дваццаць гадоў. Чытаючы яго кнігу “Искушение властью: из жизни премьер-министра”, я ніяк не мог зразумець, каму належаць шматлікія аўтарскія адступленні, у якіх ён абвінавачваў ва ўсіх грахах Міхаіла Гарбачова, заходнія спецслужбы і сваіх палітычных апанентаў. Самому Кебічу або журналісту Ігару Асінскаму, які рабіў літаратурную апрацоўку ўспамінаў? Для аб’ектыўнасці, такі “джэнтльменскі набор” уласцівы большасці мемуарам, якія напісалі колішнія партыйцы. Але мае ранейшыя меркаванні пра Кебіча былі нашмат лепшыя.

Дык вось – па супадзенні – Ігар Асінскі быў рэдактарам і кнігі Шарапава. Кантраст відавочны! У мемуарах, якія складаюць 350 старонак, толькі адна (!) згадка пра тое, што СССР нібыта спыніў сваё існаванне праз змову. У іншых фрагментах – ніякай ідэалогіі і заклікаў да аднаўлення СССР, а вельмі аб’ектыўны і ўзважаны аналіз сітуацыі. Напрыклад, Шарапаў піша: “Бяда адміністратыўнай сістэмы гаспадарання, якая і не дазволіла савецкай эканоміцы вытрымліваць канкурэнцыю з Захадам, у бюракратызме. На пытанні, якія можна было вырашыць цягам літаральна пяці хвілін, часта сыходзілі дні, тыдні”. Разумееш, што Кебіч сапраўды думаў так, як пісаў. А Шарапаў пачынае выклікаць павагу.

Калісьці пра аднаго перапісчыка кніг хадзіла паданне. За час жыцця назбіралася шмат ягоных грахоў. Але калі ён трапіў на божы суд, кожная літарка, перапісаная ім, ураўнаважвала той ці іншы ўчынак. Урэшце літар аказалася на адну больш, чым грахоў, і шчаслівая душа паляцела ў рай. Паважаныя чыноўнікі, пішыце ўспаміны! Вам залічыцца!

 

Дзяніс Марціновіч, budzma.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

Апошнія навіны

    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип