Паводле папярэдніх вынікаў радыявугляроднага аналізу, Мінск можа аказацца нашмат старэйшым, чым прынята лічыць, паведамілі ў інстаграме музея «Стары Менск.»
Інстытут гісторыі НАН Беларусі праводзіць даследаванні мінскага замчышча ў вёсцы Гарадзішча. Ужо знойдзена нямала артэфактаў, якія сведчаць пра напраўду багатую гісторыю нашай сталіцы. Сярод іх, напрыклад, донца гаршка з асабістым гербам князя Ізяслава, вытанчаная кафля з васількамі, грабеньчык, якому 1000 гадоў.
Кафля з васількамі, XVII-XVIII ст
Акром таго, што сёлета раскопкі пад кіраўніцтвам археолага Андрэя Вайцяховіча выдаліся надзвычай удалымі, стала вядома, што Мінск можа быць на пару дзясяткаў гадоў старэйшы, чым мы думалі.
Яшчэ па тэме:
Дзе пачынаўся Стары Менск
Пакуль папярэдні радыявугляродны аналіз дае разбежку каля 200 гадоў. Згодна яму, драўляная сцяна у аснове вала датуецца ад 750 да 991 года, а драўляны насціл — паміж 1323 і 1446 гадамі. Гэта значыць, што замак на Менцы і, адпаведна, сам Мінск, мог быць заснаваны з сярэдзіны VII да канца X стагоддзя. Пры вялікай разбежцы, сцвярджаюць археолагі, прынята браць сярэдняе значэнне. Нагадаем, што афіцыйна адлік узросту сталіцы пачынаецца з першай летапіснай згадкі — 1067 года.
Паведамляецца, што наперадзе нас чакаюць вынікі больш дакладнага, дэндрахраналігічнага аналізу, дзе па кольцах на дубовых спілах можна вызначыць дату з дакладнасцю да года.