Кнігу Юлі Цімафеевай «Мінскі дзённік» выдадуць па-нарвежску

Кніга Юлі Цімафеевай «Мінскі Дзённік» хутка выйдзе ў перакладзе на нарвежскую мову. Пра гэта паведаміла аўтарка кнігі на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


Kniha

Поўная версія кнігі з’явіцца ў выдавецтве H//O//F. Пераклад кнігі на нарвежскую мову зрабіў Марцін Інгэбрыгтсэн.

Урыўкі з кнігі яшчэ ў 2021-м друкаваліся ў нарвежскім перакладзе Christian Kjelstrup у часопісе "Samtiden", але поўная версія з'явіцца толькі зараз.

«Я вельмі радая, што цяпер і ў Скандынавіі маё імя на вокладцы пішуць беларускай лацінкай, бо шведаў неяк пераканаць не ўдалося,» — напісала Юля Цімафеева.

Кніга Юлі Цімафеевай «Мінскі Дзённік» апісвае падзеі ў Мінску напярэдадні, падчас і пасля выбараў 2020 года. Гэта асабістае сведчанне, у якім інтымныя штодзённыя моманты адной пісьменніцкай сям’і пераплятаюцца з калектыўным вопытам пратэсту.

«Юля апісала, што значыць жыць у Мінску ў гэты рэвалюцыйны, страшны, але і велічны час. Кніга стала дакументам эпохі,» — распавёў Альгерд Бахарэвіч падчас сустэчы з чытачамі ў Вільні.

Беларускамоўная версія кнігі аздоблена здымкамі Мінска 2020 года, якія зрабіла сама ж аўтарка «Мінскага дзённіка».

На сайце кнігарні Audiatur адкрытая папярэдняя замова на кнігу са зніжкай.

Чытайце яшчэ:

Ад гісторыі да краявідаў: падборка кніг пра Беларусь у падарунак замежнікам