• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.03.2023 | Вандруем разам

Мора Герадота: радзіма дзеда Талаша

Другая палова вясны і пачатак лета — самы лепшы час для наведвання Палесся. І хай пакуль прырода не цешыць цёплым надвор’ем і сонечнымі днямі — разлівы на Прыпяці непазбежныя. «Планета Беларусь» распавядае, чым вандроўнікаў можа зацікавіць радзіма знакамітага дзеда Талаша.


okrihtngswgns8z9xqg57zfm309dzmui.jpg

У 1933 годзе была надрукавана аповесць Якуба Коласа «Дрыгва», прысвечаная партызанскай барацьбе на Палессі падчас грамадзянскай вайны.

wbz6h03jcs5yp2h922o2x5ygdt0dingm.jpg

Галоўным героем кнігі быў стары паляшук Васіль Ісакавіч Талаш, які жыў на беразе ракі Прыпяць у вёсцы Навасёлкі. Сёння гэтая вёска не такая знакамітая, як Ляскавічы, у якіх знаходзіцца адміністрацыя нацыянальнага парку «Прыпяцкі».

x7hzvj92nvjjebcl058hqvwag6hirfrr.jpg

Таму звычайна знаёмства з Петрыкаўскім раёнам пачынаецца ў Ляскавічах.

cxj9piy3v193da3u9wguo0jdvxho556n.jpg

Так вёска выглядала ў 2006 годзе да пераносу адміністрацыі нацыянальнага парка «Прыпяцкі» з Турава ў Ляскавічы. Не было ні гасцініцы, ні музея прыроды, ні катэджнай вуліцы ля царквы.

ipslnv0a2y6tfybo2if7n1wawgu6wrri.jpg

У траўні Ляскавічы перамяняюцца, вада ў Прыпяці па-ранейшаму высокая, але ўсё навокал зелянее.

pmql7cs45u13aef3ijdp22rl52btwc0x.jpg

Абалона Прыпяці ў гэты час выглядае фантастычна.

1qpic1esnywpfr4k49ga900vict3xdkz.jpg

На тэрыторыі нацпарку рака вельмі звілістая, за доўгія гады ўтварылася мноства старыц, захаваліся поймавыя дубровы.

k4d1uurjzqkdh0dys5vrqfhh27jr36mx.jpg

4l7zaej8d21xu1ueq131zuyaw1cn5536.jpg

У красавіку-траўні гэтыя мясціны ідэальна пасуюць для адпачынку і кармлення вялікай колькасці пералётных птушак.

my50v51hjapgiwjfnll1z4pvcg11u061.jpg

За апошнія дзесяць гадоў аграгарадок Ляскавічы вельмі змяніўся, але тут яшчэ можна знайсці куточкі традыцыйнага Палесся.

w0wqvxbatput019mciv5zg7o08inom6s.jpg

Але, у першую чаргу, тут на вочы трапляюць сучасная гасцініца «Над Прыпяццю», адміністрацыя нацпарка і музей прыроды.

6u3tyts2vb3849ra4hyx6fqf9zfylk6z.jpg

Калі ў вас ёсць вольны час, музей прыроды трэба наведаць абавязкова. У ім не толькі добра прадстаўлены жывёльны і раслінны свет нацпарка «Прыпяцкі», але і вельмі прафесійна аформлены залы, якія дэманструюць традыцыйнае жыццё палешукоў.

У Ляскавічах яшчэ ёсць Музей пад адкрытым небам. Ён размешчаны на тэрыторыі, дзе традыцыйна адбываецца фестываль «Кліч Палесся», там стаяць асобныя катэджы, якія прадстаўляюць паляванне і рыбалку, пчалярства, ганчарства, ткацтва, саломапляценне, кавальскую справу і інш.

d9k765jy8w3ad3p3xyy1icfousyzmi86.jpg

Яшчэ адной фішкай нацыянальнага парка «Прыпяцкі» з’яўляецца сафары па парку дзікіх жывёл на стылізаваным паравозе.

Кагосьці з турыстаў гэтая экскурсія вельмі ўражвае, хтосьці ставіцца да яе скептычна, але госці маюць рэальную магчымасць убачыць ласёў, аленяў, казуляў, дзікоў.

u67h2t1c9qa1ly2ehvx2w3mg43aakv5p.jpg

h48ei498s8f4h5ras4mokg2xi9evxce5.jpg

Шматлікім турыстам, асабліва дзецям, падабаюцца скульптуры дагістарычных жывёл і сустрэча з казачнымі героямі палескай міфалогіі.

v1pa1nu1eu6zqim8eys5ebyfjp0mqs31.jpg

hw95m0ab27k7sz3p3ubxelx0k7fx9h9v.jpg

a3h06i6ww93x81b5b9waqawwyppawl60.jpg

Але, безумоўна, самае вялікае ўражанне на гасцёў нацпарка робіць водная экскурсія.

ipdvauhurl03bdk7bl67vb449zy55a7h.jpg

8ym1e2u39u1m616a19v3hd4yg8p7isk5.jpg

Індывідуальныя турысты могуць скіравацца ў падарожжа на чоўнах або катэрах. Групавая экскурсія адбываецца на цеплаходзе «Кірыла Тураўскі». Падчас падарожжа магчымы прыпынак на адной з выспаў, арганізацыя пікніка або абеду.

kkl35isc7hj7bqkf6eirnteibmfc8la3.jpg

twz2d9o9xon17cq03k5kgl2ea2y8a47l.jpg

Жадаючыя могуць правесці фотасесію на фоне прыпяцкіх краявідаў.

nav5s9rc9murmq7n7bbs2t1k80fran50.jpg

Раз на два гады ў Ляскавічах праходзіць міжнародны фестываль «Кліч Палесся».

wpa7a9n1fwqy3vsu87csxltwep2vtu82.jpg

5vv566ffa2ugsv7jtwnb299vm1t4yq8p.jpg

На адмыслова абсталяванай тэатральнай пляцоўцы збіраюцца дзясяткі самабытных творчых калектываў з усяго Палесся, а таксама госці з-за мяжы.

m168gglka5t6zioe61nvyl31n2qm3yrl.jpg

Свята працягваецца да позняга вечара і сканчваецца маляўнічым феерверкам.

xgwv911cra93d3wi1kc4ris1wf93ripx.jpg

У Ляскавічах ёсць Свята-Міхайлаўская царква, пабудаваная ў 1993 годзе.

hfpzwat8s9ehlx03vxqv8sai7em35lka.jpg

Але звычайна турыстаў значна больш цікавяць старажытныя храмы. Яны ёсць у Петрыкаве, які месціцца на высокім левым беразе Прыпяці.

7u501zjvyb5o3cak056cnfmp8et9c3oz.jpg

Першая згадка Петрыкава адносіцца да 1523 года. На той момант ён уваходзіў у склад Слуцкага княства, якое ў сваю чаргу было часткай ВКЛ. Гэтае мястэчка належала роду Алелькавічаў. Паводле некаторых звестках у сярэдзіне XV стагоддзя тут быў заснаваны замак, разбураны падчас вайны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай.

Петрыкаў моцна пацярпеў падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага: з 1595 па 1596 г. мястэчка двойчы захопліваў атрад пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі.

ymvb7lyf4zg001a5qefwo6kef866wjwm.jpg

Пачынаючы з XVII стагоддзя, Петрыкаў разам са шматлікімі навакольнымі землямі апынуўся ў валоданні роду Хадкевічаў.

У многіх сферах пачаўся эканамічны ўздым. Гэтаму таксама спрыяў прывілей, выдадзены апошнім каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім і які дазваляў двойчы на год праводзіць у Петрыкаве кірмашы.

rubepppwji1eo1iueoa0wlkcp2ypu1kz.jpg

Захаваліся архіўныя здымкі, якія былі зроблены ў Петрыкаве падчас аднога з кірмашоў.

g3fqvpgx8wlxezeh7dk7xvbe9klajawu.jpg

Цыганскі табар і сляпы гусляр на фоне царквы.

le39bhjyy711i4bknrjx3up2mnl9t8on.jpg

У 1793 годзе па выніках другога падзелу Рэчы Паспалітай Петрыкаўшчына была далучана да Расійскай імперыі і стала часткай Мазырскага павета.

85gec19o1pwfz8ljbult0rcyvncpcctv.jpg

Петрыкаўскі храм у імя Свяціцеля Мікалая Цудатворца пабудаваны ў 1839 годзе на высокім узгорку над Прыпяццю, дзе з 1772 года стаяла драўляная царква, якая згарэла ў пачатку XIX стагоддзя. У 1929 годзе храм зведаў лёс шматлікіх бажніцаў беларускай зямлі: ён быў зачынены і разрабаваны, выкарыстоўваўся пад гаспадарчыя патрэбы. У пасляваенны час высілкамі вернікаў Мікалаеўскую царкву атрымалася адрамантаваць.

i37oub30fuc7qkee13txgook5fmt1iyu.jpg

Будаўніцтва каменнай царквы Узнясення Гасподняга ў 1890 годзе было абумоўлена павелічэннем насельніцтва мястэчка.

У 1930-м храм быў зачынены і доўгі час занепадаў. З восені 1940 года яго сталі выкарыстоўваць пад сховішча солі, пасля тут абсталявалі воданапорную вежу. У пасляваенны час бажніца доўгі час заставалася закінутай. У 1970-я гады тут адчынілі піўны бар, а ў 1980-х пераўладкавалі пад дзіцячае кафэ-марозіва.

У 1991 годзе Свята-Узнясенскую царкву вярнулі вернікам. У 2000 годзе, на 110-гадовы юбілей Узнясенскага храма, адбылося асвячэнне адноўленай царквы.

jp7ly3vxad472wn5k690lejv3jcp9dlf.jpg

У Петрыкаве варта наведаць старажытны парк, з аглядовай пляцоўкі якога адкрываецца цудоўная панарама на пойму ракі Прыпяць. Тамсама тут месціцца і помнік Дзеду Талашу. Яго аўтарам з’яўляецца вядомы скульптар Заір Азгур. Выбар месца абумоўлены тым, што менавіта ў гэтым горадзе пахаваны рэальны прататып знакамітага літаратурнага героя, створанага Якубам Коласам.

wljca00trh1paw4lrf9dd43b8i8q7fir.jpg

У вёсцы Навасёлкі знаходзіцца дом-музей дзеда Талаша. Вось як апісваў у сваёй аповесці «Дрыгва» гэтае месца Якуб Колас: «Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вёсачка, хат, можа, так трыццаць ці сорак. I хаты няроўныя тут, як і людзі: адна большая, другая меншая, старэйшая ці навейшая. Але хата дзеда Талаша ўсё ж такі зварачае на сябе ўвагу. Не так знадворным выглядам, як адзіноцтвам: стаіць яна наводшыбе і ў блізкім суседстве з хмызняком ускрай балота. Побач з хатай, прыкрываючы яе ад летняга сонца, красуецца высокая разложыстая груша. Вясною, усыпаная белым цветам, як маладая дзяўчына, яна проста аздабляе дзедаў двор, і не толькі дзед Талаш, а і бусел з гнязда, змайстраванага на дзедавай клуні, залюбуецца ёю».

bbs709zpqfga2hd9x74dz06jwwtjo22m.jpg

kmggnnk1ujg1r6qje57i21sx75uq49ir.jpg

У Навасёлках размясцілася незвычайная аграсядзіба River club, якая, спадзяемся, вам спадабаецца.

yr4rd9clirpkmhr8h7kexynhxgh32cx5.jpg

А калі вы, знаёмячыся з Палессем, не хочаце абмяжоўвацца толькі Петрыкаўскім раёнам, то мы рэкамендуем выкарыстоўваць паромную пераправу і рухацца ў бок Мазыра па правым баку Прыпяці. Дзеля гэтага ў цэнтры Петрыкава трэба павярнуць на вуліцу Прыпяцкую, адтуль да парома ўсяго некалькі кіламетраў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура Асоба

Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве...

valiancina_shauchenka
Афіша

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка

На гэтых выходных беларусы ў розных краінах свету будуць гукаць вясну. Таксама будуць беларускія канцэрты, цікавыя...

valiancina_shauchenka
Грамадства

1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»

На занятках чакаюць усіх, хто жадае даведацца больш пра беларускую мову, узбагаціць свой слоўнік, засвоіць граматыку, знайсці...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі

Бабруйчанка Наталля Сайед паўтара года жыве ў гішпанскім горадзе Валенсія. Прыехала яна сюды, бо заставацца ў Беларусі...

Апошнія навіны

    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип