Мора Герадота: рэкі Прыпяць, Гарынь і Льва

У рамках праекта «Палеская Амазонка, ці мора Герадота» Planeta.Belarus распавядае пра раку Прыпяць і яе правыя прытокі ў Пінскім і Столінскім раёнах.


001.jpg

Прыпяць перасякае мяжу Пінскага раёна, а заадно і дзяржаўную мяжу паміж Беларуссю і Украінай у 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Хойна. Дастаткова зірнуць на карту, каб зразумець, наколькі слаба заселеная гэтая мясцовасць.

Менавіта тут, у міжрэччы Прыпяці і Прастыры размешчана велізарнае нізіннае балота, якое, на шчасце, здолела пазбегнуць меліярацыі і захаваць сваё першапачатковае аблічча, а разам з ім — і значнасць для захавання дзікай прыроды. Гэта стала магчымым дзякуючы адсутнасці мастоў і дарог. У выніку адзіным сродкам перамяшчэння з’яўляецца лодка.

Цяжкадаступнасць рэгіёну спрыяе таму, што тут гняздуюцца многія віды птушак, якія маюць міжнародны ахоўны статус: арлец вялікі, вяртлявая чаротаўка, дубальт і інш. Акрамя таго, велізарная тэрыторыя, якая ўяўляе сабой мазаіку са старыц, пойменных дуброў і заліўных лугоў, служыць месцам летняга пражывання для самак ласёў з дзіцянятамі, якія шукаюць у гэтай цяжкадаступнай мясцовасці надзейны прытулак.

Асабліва прыгожа тут летам, калі квітнеюць белыя гарлачыкі і касач сібірскі, утвараючы месцамі сапраўдныя зараснікі. Ці варта здзіўляцца таму, што гэтая ўнікальная мясцовасць мае статус рэспубліканскага ландшафтнага заказніка, які ўваходзіць у склад трансгранічнага Рамсарскага ўгоддзя «Стаход — Прыпяць — Прастыр».

Паўночней пачынаецца больш засвоеная мясцовасць, якая ўяўляе сабой шырокія польдэры. Яны ўтварыліся пасля таго, як частка поймы была асушаная. Тут ужо больш дарог, але ўсё роўна дабрацца да асноўнага рэчышча бывае вельмі складана, асабліва вясной. Першы мост на Прыпяці размешчаны блізу вёскі Стытычава. Па ім праходзіць траса Р6, якая звязвае Пінск са Столінам.

002.jpg

Прыпяць цікавая тым, што ў адрозненне ад большасці буйных еўрапейскіх рэк цячэ не ў мерыдыянальным, а ў шыротным кірунку. Гэтая асаблівасць становіцца добра прыкметнай пасля таго, як яна зліваецца з Пінай.

003.jpg

Менавіта тут у 1097 годзе быў заснаваны адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў, які да гэтага часу здолеў захаваць многія помнікі архітэктуры, што нагадваюць пра яго багатую гісторыю.

004.jpg

Неафіцыйным сімвалам Пінска лічыцца будынак былога езуіцкага калегіума, які быў пабудаваны ў першай палове XVII стагоддзя.

005.jpg

Выдатна захаваўся францысканскі кляштар, які толькі крыху маладзейшы. У яго ўваходзяць касцёл Ушэсця Дзевы Марыі, званіца і жылы корпус.

006.jpg

Да асноўных славутасцяў горада, які лічыцца сталіцай Палесся, таксама адносяць палац Бутрымовіча, манастыр Св. Барбары і інш.

Менавіта ў Пінску пачынаюцца многія маршруты па Прыпяці. Прычым можна выбраць самыя розныя варыянты: ад камфартабельнага цеплахода «Белая Русь» да байдаркі. Побач з горадам у яе ўпадае Дняпроўска-Бугскі канал, які раней быў вядомы як Каралеўскі. У канцы XVIII стагоддзя гэта выбітнае інжынернае збудаванне дазволіла звязаць басейны Балтыйскага і Чорнага мораў. Сёння яно з’яўляецца папулярным маршрутам сярод турыстаў-воднікаў.

Мы пад’ехалі да Прыпяці з боку вёскі Качанавічы.

007.jpg

У ёй знаходзіцца аграсядзіба «Палескі Бортнік», уладальнік якой Мікалай Качаноўскі на працягу многіх гадоў займаецца пчалярствам, стварыў музей, адкрыў у горадзе Пінску спецыялізаваную краму.

008.jpg

009.jpg

На сядзібе «Палескі Бортнік» для турыстаў праводзяцца цікавыя этнаграфічныя мерапрыемствы.

010.jpg

А побач з ёй на рацэ Прыпяць знаходзіцца гідравузел «Качанавічы».

011.jpg

Нам удалося зафіксаваць пачатак суднаходства на Прыпяці: менавіта ў гэты момант шлюзавалася судна кампаніі «Днепрабугводшлях», якое адпраўлялася ўніз па плыні для ўстаноўкі бакенаў. Цікава, што ўзровень вады ў Прыпяці ў гэтым месцы апынуўся зусім невысокім.

012.jpg

А вось у пойме ракі Стыр узровень вады апынуўся значна вышэй.

013.jpg

І сітуацыя на Гарыні ў раёне Століна апынулася зусім іншай.

014.jpg

Тут можна было назіраць сапраўдную паводку.

015.jpg

Па дарозе мы трапілі пад навальніцу, здымаць панарамы не было ніякай магчымасці, прыйшлося пстрыкаць царкву на фоне навальнічнага неба з зямлі.

016.jpg

017.jpg

А вось каб фатаграфаваць з моста над ракой Льва, прыйшлося апранаць дажджавікі.

018.jpg

Даўжыня гэтай ракі складае 172 км, з якіх крыху менш за палову прыпадае на тэрыторыю нашай краіны. Паблізу ад таго месца, дзе яна перасякае дзяржаўную мяжу, з беларускага боку няма населеных пунктаў. Тыя нешматлікія хутары, якія існавалі тут у першай палове ХХ стагоддзя, адсялілі пасля таго як Альманскія балоты было вырашана ператварыць у велізарны палігон (ён, дарэчы, застаецца дзеючым да гэтага часу).

019.jpg

Шмат у чым дзякуючы гэтаму рашэнню унікальны прыродны комплекс, які таксама ўключае ў сябе розныя тыпы лясоў, якія растуць на мінеральных выспах, захаваўся ў блізкім да натуральнага стане. Нават летам, калі пачынаецца так званы межань, г. зн. вада стаіць на самым нізкім узроўні, падарожнічаць па гэтых месцах зусім няпроста.

020.jpg
Возера Вялікае Засомінае

Альманскія балоты, абвешчаныя ў 1998 годзе Рэспубліканскім ландшафтным заказнікам, служаць домам для многіх ахоўных відаў. У першую чаргу гаворка ідзе аб адной з самых рэдкіх драпежных птушак Еўропы — вялікім арляцы. На ўчастках, дзе расце асака, насяляюць вяртлявая чаротаўка і дупель — віды, якія таксама маюць міжнародны ахоўны статус.

Гэта адзінае месца на тэрыторыі Беларусі, дзе сустракаецца гіганцкая вячэрніца — самы буйны з еўрапейскіх кажаноў. Вось толькі ўбачыць гэтыя віды (на жаль ці на шчасце) вельмі і вельмі праблематычна.

Са сказанага вышэй няцяжка здагадацца, што буйных населеных пунктаў на Льве няма. Адзіным выключэннем з’яўляецца вёска Альманы. Яе галоўнай славутасцю з’яўляецца драўляная царква Уваскрэсення Хрыстова.

021.jpg

Аднак турыстаў у гэтыя месцы прыцягвае не толькі дзікая прырода, але і размешчаная ў вёсцы Кашара аграсядзіба «Віла Льва».

022.jpg

Фактычна гэта дыхтоўная гасцініца са стыльнымі нумарамі, саунай, басейнам, цудоўнай кухняй, якая аказвае паслугі не толькі па пражыванні і харчаванні, але і арганізацыі экскурсій.

023.jpg

024.jpg

Аграсядзіба мае дазвол на выкарыстанне лодак падчас нерасту, што дазваляе турыстам здзейсніць незабыўныя сплавы па рацэ Льва.

025.jpg

026.jpg

Гэта самая дзіўная рака Беларусі, якая раствараецца ў палескіх нетрах.

027.jpg

Фармальна ў яе ёсць вусце, размешчанае каля вёскі Караткевічы. Аднак тыя, хто сплаўляўся па Льве, пацвердзяць, што ніжэй па плыні яна пачынае ўсё больш зарастаць, пакуль не знікае цалкам. І ў гэтых рукавах, што разбягаюцца ў розныя бакі, могуць заблукаць нават мясцовыя жыхары.

028.jpg

029.jpg

Уздоўж берагоў Львы размешчаны тыповыя для Палесся ландшафты: затопленыя альшанікі, іўнякі, пойменныя лугі, балоты і г.д. менавіта таму яна лічыцца не толькі адной з самых незвычайных, але і вельмі прыгожых рэк Беларусі.

030.jpg

Чырванакніжны крывок ўжо на Палессі.

031.jpg

032.jpg

На зваротным шляху мы зноў здымаем Гарынь.

033.jpg

Знакаміты парк Манькавічы. Калісьці тут знаходзіўся палац Радзівілаў...

034.jpg

035.jpg

Заскокваем у Давыд-Гарадок.

036.jpg

Фіксуем, што Ільіч у чарговы раз перафарбаваўся і падабраўся бліжэй да князя Давіда.

037.jpg

Закат на рацэ Прыпяць.

038.jpg

І адлюстраванне чырвоных аблокаў у шкляной сцяне музея на старажытным гарадзішчы ў Тураве.

У мінулым годзе ўзровень вады ў пачатку красавіка быў высокім. Цяпер сітуацыя іншая, але затое на Тураўскім лузе ёсць астраўкі, дзе канцэнтруецца велізарная колькасць пералётных птушак. Красавік-травень — лепшы час для наведвання гэтага кутка Беларусі.

039.jpg

Аўтары: Андрэй Барадзін, Сяргей Плыткевіч. Фота: Сяргей Плыткевіч. Planeta.Belarus