2 лістапада сустрэча ў Баранавічах сабрала больш за дваццаць чалавек. Вядоўца сустрэчы, Аляксей Шэін, распавёў пра кампанію “Пяцісотгоднасць”, а таксама прэзэнтаваў новы пераклад Новага Запавету (перакладчык – Антоні Бокун), выдадзены нядаўна ў рамках кампаніі.
Напрыканцы лістапада падобная сустрэча прайшла і ў мінскай бібліятэцы імя Францішка Багушэвіча. Вучні старэйшых класаў, агулам каля сарака чалавек, змаглі паслухаць спевы Андруся Такінданга (гурт “Recha”), а таксама паўдзельнічаць у віктарыне, прысвечанай жанрам літаратуры, і выйграць прызы ад Саюза беларускіх пісьменнікаў, кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “Пяцісотгоднасць”.