• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.01.2023 | Грамадства

На гары Гедыміна зноў фармуюцца апоўзні

У Вільні на гары Гедыміна зноў магчымыя апоўзні — ападкі, цеплавыя рэкорды, маразы — усё гэта шкодзіць гары, у якой захоўваецца вільгаць. Больш за ўсё турботы выклікае паўднёва-ўсходні схіл гары, піша delfi.lt. Прадстаўнік музея расказаў, што нічога зрабіць нельга, паколькі праект па прывядзенню гары ў парадак «затрымаўся» ў судах.


206.jpg

Надвор’е ў Літве пастаянна мяняецца — фіксуюць рэкорднае цяпло, а потым пахаладанне. Такое надвор’е шкодзіць гары Гедымина, паведамляе LNK. 

«Надвор’е зараз пераменлівае, нешта прагназаваць складана. У снежні было шмат ападкаў, было шмат снегу. Але ён хутка растаў, вільгаць увабралася ў гару. Паводле падлікаў, размова ідзе каля 80 см вады ў схілах. Але ў нас ёсць добрая навіна, на глыбіні зямля прамерзла, а гэта крыху абараняе ад ападкаў. Спадзяемся, што абыдзецца без апоўзняў», — сказаў намеснік дырэктара Нацыянальнага музея Вайдас Петракас.

Ён нагадаў, што летась былі два апоўзні. «Паралельна мы замацавалі і схілы, паклалі сетку. Мы вельмі спадзяемся, што гэтыя часовыя ўмацаванні выстаяць. Пакуль асаблівых дэфармацыяй няма. Але бывае, калі нас сістэма папярэджвае, тады мы прэвентыўна нацягваем сетку. Але ў мінулым годзе, напрыклад, было так шмат ападкаў, што сістэма не паспела адрэагаваць», — распавёў Петракас. 

Ён сказаў LNK, што на гары ўстаноўлена 230 датчыкаў, якія рэагуюць на дэфармацыю. «У нас ёсць геолаг, які кожны панядзелак і пятніцу, а калі трэба — і часцей, аглядае гару фізічна, пасля гэтага мы ацэньваем сітуацыю», — сказаў Петракас. Паводле яго слоў, не заўсёды ўдаецца адрэагаваць на сітуацыю. «Калі выпадае вялікая колькасць ападкаў, нічога зрабіць нельга. Мы прадчувалі такія апоўзні, і яны былі ў мінулым годзе. Шчыра кажучы, былі ў лютым і ў чэрвені мінулага года, у чэрвені выпала вельмі шмат ападкаў, тады ападкі нанеслі немалую шкоду ва ўсёй Літве», — сказаў Петракас. Ён заўважыў, што больш за ўсё турботы выклікае паўднёва-ўсходні схіл гары. Петракас нагадаў, што музей судзіцца з праекціроўшчыкам, які павінен быў старанна спраектаваць работы. «Праектаванне доўгатэрміновых мер трапіла ў юрыдычную пастку. Мы спадзяемся, што гэта як мага хутчэй вырашыцца», — сказаў ён LNK.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип