Выйшаў на волю мастак Уладзіслаў Макавецкі

Учора, 7 ліпеня, з папраўчай калоніі № 22 (Воўчыя норы) на волю выйшаў палітзняволены мастак з Віцебску Уладзіслаў Макавецкі, паведамляюць праваабаронцы. Уладзіслаў вядомы як аўтар 24-метровай драўлянай лыжкі, якую выразаў у Беразіне супольна з іншымі мастакамі.


138.jpg
Уладзіслаў Макавецкі. Фота: «Могилевские ведомости»

Макавецкага абвінавацілі ў тым, што 6 верасня 2020 года падчас вулічнага шэсця ў Віцебску ён перашкаджаў законным дзеянням пацярпелых, схіляў іх да змены характару гэтай дзейнасці, замахваўся на Фядотава «рукамі і нагамі», спрабаваў нанесці яму траўмуючае ўздзеянне, вусна пагражаў яму. Таксама міліцэйскай гумовай палкай, якую падняў з зямлі, замахнуўся ў бок Пятроўскага.

16 снежня суд у Віцебску прызнаў палітвязня вінаватым паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў») і асудзілі да 2 гадоў калоніі.

hwhumzm863pgy9odtn9rlz44u6yx9tn1.jpg
 24-мятровая драўляная лыжка ў Беразіне