Алег Латышонак і Валер Булгакаў працягваюць прэзентаваць новы нумар часопіса “Arche” і кнігу “Нацыянальнасць – беларус” па гарадах Беларусі.
27 верасня (нядзеля) у Салігорску плануецца прэзентацыя новай кнігі Алега Латышонка “Нацыянальнасць – беларус”.
А ў Баранавічах сустрэча са знакамітым беластоцкім гісторыкам адбудзецца ў 19.00 па адрасе: вул. Міцкевіча, 65.
28 верасня сустрэча з Алегам Латышонкам запланаваная ў Белаазёрску і Бярозе.
Месца і час удакладняюцца.
Скончыцца праграма прэзентацый 29 верасня сустрэчай з чытачамі ў Берасці ў 19.00 (вул. Маладагвардзейская, 14/1).
Прэзентацыі ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”