• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.02.2023 | Вандруем разам

«Надзвычай прыгожа». Пяць месцаў у Беларусі, куды можна скіравацца ў пачатку вясны

Вясну пачынаем з падарожжа па Беларусі. Гэтым разам сваім маршрутам з citydog.io падзялілася Паліна, выкладчыца замежных моў і дасведчаная вандроўніца.


userpick_4.jpg
Паліна вядзе блог па-ангельску пра падарожжы

— Для мяне выдатным спосабам спазнання свету з’яўляюцца падарожжы, а лепшым адпачынкам — маляўнічая дарога да чарговага помніка прыроды або архітэктуры. Калі спытаць маіх сяброў пра мяне, то яны адкажуць нешта накшталт гэтага: «Яна патэлефануе вам а 9 вечара са словамі «Я склала новы маршрут. Збірайцеся, заўтра раніцай выязджаем»». І ніхто ніколі не адмаўляецца, таму што ўсе ведаюць, што я пакажу месцы, якія вельмі зрэдку (ці ўвогуле не) сустрэнеш ні ў чыім інстаграме.

Мы пачыналі з аднадзённых выправаў у наваколлі Мінска, але паступова сталі планаваць доўгія ўікэнды з начлегамі ў розных гарадох, складанне маршруту і падрыхтоўка да якіх можа заняць да некалькіх дзён. Вось мая падборка неардынарных месцаў.

Містычныя могілкі з неразгаданай таямніцай паходжання

Колькі ім гадоў, хто там пахаваны, чаму ў адным месцы знаходзяцца татарскія магілы, каменныя крыжы, нейкі алтар? Ніхто не ведае. Можа, у вас атрымаецца разабрацца?

3.jpg

Едзьце ў вёску Бабцы, што недалёка ад Бягомля. Але папярэджваю: калі «Яндэкс» павядзе вас проста праз вёску з выездам на поле, не вядзіцеся! Так, мы ў свой першы заезд зацанілі тую дарогу з вялізнымі камянямі (яўна наступствы ледавікоў), але наўпрост там у глыбокай каляіне і затрымаліся. Відаць, невядомыя багі таго месца прыняць нас у той дзень не пажадалі.

2.jpg

Як дабрацца: вёска Бабцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць. Едзьце па шашы ад Бягомля да Лепеля, арыентуючыся на каардынаты, — там пакінеце машыну на невялікай стаянцы. А далей метраў 500 па полі пешшу. Лепш ехаць позняй зімой — ранняй вясной: і дарога цвёрдая, і лістоты на дрэвах няма, усё здолееце разгледзець. Каардынаты: 54.762275, 28.120637

Вёска Лунна з трагічным лёсам

Мы заехалі туды зірнуць на царкву і касцёл адным вочкам. Але мой нюх дасведчанай вандроўніцы падказваў, што ў гэтага месца доўгая і насычаная гісторыя. Па-першае, размяшчэнне вуліц, што разыходзіліся ад квадратнай плошчы (праўда, не рынкавай, а з царквой) у цэнтры вёскі выдавала ганаровы ўзрост. Па-другое, састарэлыя, але дыхтоўныя, з прыгожа упрыгожанымі фасадамі драўляныя і цагляныя дамы нагадалі мне падобныя ў старых кварталах Іўя ці Бабруйска. І я не памылілася. Ужо ў машыне я прачытала гісторыю мястэчка і была ўражана да глыбіні душы.

4.jpg

5.jpg

Калі вы збіраецеся ў Масты ці Гродна, абавязкова зазірніце ў Лунна (іншая назва — Воля). Не шукайце там асаблівай прыгажосці. Але гэтае месца з вельмі моцнай энергетыкай: вы адчуеце, як хаты захочуць распавесці вам гісторыі сваіх жыхароў. Паспрабуйце здагадацца які узрост мястэчка, хто яго заснаваў, хто там жыў і чаму зараз на вуліцах ні душы... А потым абавязкова знайдзіце адказы: напрыклад, вось тут.

Як дабрацца: вёска Лунна, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць.

Здымачная пляцоўка, але не «Беларусьфільма»

Я родам з Бабруйска, таму з веданнем справы заяўляю: вы смела можаце ехаць туды на ўсе выходныя, бо Бабруйск — гэта не толькі скульптуры баброў або «Зялёная бібліятэка» (дом купчыхі Кацнэльсан), а суцэльны помнік гістарычнай спадчыны. І абавязкова схадзіце ў Бабруйскую крэпасць: дзеля яе будаўніцтва сцёрлі з зямлі стары Бабруйск.

Яна адыграла сваю ролю ў вайне з Напалеонам, яе наведваў імператар Аляксандр I, а потым заязджаў на агляд войскаў Мікалай II, там служылі, а потым адбывалі пакаранне дзекабрысты, яна пабачыла жахі падчас Другой сусветнай. Нават зараз, будучы ў даволі гаротным стане, на маю думку, крэпасць з’яўляецца недаацэненым турыстычным аб’ектам рэспубліканскага значэння з вялізным патэнцыялам.

6.jpg

7.jpg

Едзьце туды і паспрабуйце адшукаць будынак ваеннага шпіталя, жаночы манастыр, рэшткі езуіцкага касцёла, падземныя хады, стары рачны порт з могілкамі баржаў, бастыён, дзе зараз ладзяць «Форт Баярд»... Але і гэта яшчэ не ўсё. Бабруйская крэпасць з’яўляецца выдатнай лакацыяй для здымкаў фільмаў. Некалькі гадоў таму там здымалі «Урокі фарсі» — неверагодную гісторыю пра габрэя, які вымушаны быў выдаваць сябе за перса і вучыць выдуманай мове начальніка канцлагера. Дэкарацыі са здымкаў і дагэтуль можна знайсці ў крэпасці.

8.jpg

9.jpg
Дэкарацыі са здымак

Ну а каб канчаткова палюбіць Бабруйск, ідзіце ў стары горад і проста згубіцеся сярод вулачак з добра захаванай цаглянай забудовай пачатку ХХ стагоддзя.

Як дабрацца: горад Бабруйск, Магілёўская вобласць. Пачніце вашае даследаванне з вуліцы К. Лібкнехта, 9в, а адтуль ужо і бастыёны бачныя.

Старое замчышча ў месцы сутоку дзвюх рэк.

З Бабруйска едзьце ў вёску Свіслач Асіповіцкага раёна, дзе знаходзіцца замкавая гара, на якой каля тысячы гадоў таму стаяў замак. Цяпер там засталіся толькі руіны нейкай пабудовы пазнейшых гадоў, але менавіта адтуль вы можаце ўбачыць, як Свіслач упадае ў Бярэзіну. Надзвычай прыгожа нават узімку.

10.jpg

11.jpg

12.jpg

Як дабрацца: вёска Свіслач, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць. Каардынаты: 53.431837, 28.978425

Музей рамёстваў з унікальным млыном

Пра такі музей у Азярцы недалёка ад Мінска ўсім добра вядома. Музей у вёсцы Глуша Бабруйскага раёна дык і музеем назваць складана: гэта хутчэй невялікі комплекс з некалькімі аб’ектамі, прывезенымі туды з розных раёнаў Беларусі. Затое гэты ціхі і ўтульны куток пасуе для невялікага пікніка.

14-1.jpg

Не палохайцеся пазнакі ў Google «Зачынена назаўжды». Работнікі музея былі так здзіўленыя нашым візітам, што з задавальненнем паказалі нам, як уладкованы драўляны млын знутры. Вы толькі ўявіце: ён можа круціцца вакол сябе. Так што фота млына — гэта сапраўдны эксклюзіў.

13.jpg

Як дабрацца: Музей рамёстваў, вёска Глуша, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

valiancina_shauchenka
Літаратура Асоба

Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип