Наста Дашкевіч папрасіла памаліцца за свайго асуджанага мужа Змітра. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Facebook.
«У свой дзень народзінаў я хачу падзякаваць усім, хто побач і падтрымлівае адзін аднога ў цёмныя часы. А ў падарунак папрашу — малітву за Змітра. Каб ён спакойна ўсё прайшоў і выйшаў у тэрмін. Напішыце яму вестачку, напішыце любому іншаму вязню, які так прагне добрых словаў і спагады. Апроч мяне і цябе — гэтага ніхто не зробіць.
Так, зараз вельмі складаны час. Нічога не зробіш з гэтым. Але мы можам па-рознаму праходзіць праз яго. Ад нас многае залежыць. Няхай Госпад дае ў сэрцы разуменне, мір і супакой!» — піша Наста.
Змітру Дашкевічу можна напісаць па адрасе г. Мінск, СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, 220050, Дашкевічу Змітру Вячаслававічу.Чытайце яшчэ:1,5 года калоніі Змітру, 3 гады «хатняй хіміі» Насце — вынесены прысуд Дашкевічам