• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.12.2022 | Грамадства Беларусы свету

«Заўсёды жыў Беларуссю і беларусікай». Даследчыца беларускай дыяспары Наталля Гардзіенка пра Вітаўта Кіпеля

3 снежня адышоў на вечны спачын адзін з найстарэйшых дзеячаў беларускай дыяспары, шматгадовы старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ), даследчык гісторыі эміграцыі, геолаг, бібліёграф, доктар Вітаўт Кіпель.

Свамі ўспамінамі пра слыннага грамадскага дзеяча і свайго Настаўніка падзялілася даследчыца беларускай дыяспары Наталля Гардзіенка.


кіпель.jpg
Наталля Гардзіенка з Вітаўтам Кіпелем, 2016 г

«Адышоў мой настаўнік... Не, ён не вучыў мяне ні ў школе, ні ва ўніверсітэце. Але свае кнігі рабіла натхнёная ягонымі даследаваннямі, карыстаючыся ягонымі парадамі і падтрымкаю. Найлепшай узнагародай заўсёды было пачуць ягоны прыхільны водгук, ягоную ўхвалу.

Калі апошні раз тыдзень таму чула ягоны ўжо такі слабы, нібы з іншага свету, голас, немагчыма было стрымаць слёз. Потым доўга пераглядала здымкі з нашых спатканняў, згадвала размовы...

Мы пазнаёміліся ў Менску яшчэ ў 2000-х, і фактычна, апошнія 15 гадоў былі на сувязі. Асабліва пасля 2016-га, калі я ўпершыню трапіла да яго ў ЗША. Спадар Вітаўт сам прыехаў тады па мяне ў Сомерсэт да свайго сябры Янкі Запрудніка і адвез «да сябе», у дом Юркі і Ларэйн. А потым былі колькі дзён, калі я корпалася ў кнігах, паперах і мы шмат размаўлялі пра ўсё. А праз год яшчэ спатканні і бясконцыя размовы...

Са спадаром Вітаўтам у нас больш за паўстагоддзя розніцы, але размаўляць з ім магчыма было зусім лёгка і пачувацца амаль на роўных. Некаторы час ён мог зазваніць мне наўпрост у Менск, каб нешта абмеркаваць, ці спытаць, як справы. Аднойчы, забыўшыся пра розніцу ў часе, зазваніў сярод ночы і атрымаў вымову ад маёй маці, пра што згадваў праз усе наступныя размовы.

Нягледзячы на каласальны досвед, на розныя значныя пасады і ўзнагароды, якія меў за сваё жыццё, ён быў вельмі просты чалавек, зусім «свой». Любіў смачна паесці, любіў спяваць куплеты, што памятаў з галоднага дзяцінства.

А яшчэ ён вельмі любіў кнігі. Спадар Вітаўт быў сапраўды «кніжным» чалавекам. І не толькі праз працяглую працу ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы ці ўласныя кнігі, але і праз шматгадовую выдавецкую дзейнасць у БІНіМе. Выкарыстоўваючы ўсе свае камунікацыйныя здольнасці, ён знаходзіў неабходнае фінансаванне на выданні Інстытуту, або даваў грошы з уласнае кішэні. Ён з цікавасцю абмяркоўваў змест будучых кніг, а потым дбаў пра распаўсюд.

кіпель3.jpg

Спадар Вітаўт шчыра цікавіўся новымі выданнямі. Таму пасля выхаду кожнага першы асобнік дасылаўся яму. І ў падарунак прывозіліся кнігі. Ён не мог не чытаць. А прачытаўшы, не мог не дзяліцца з кімсьці думкамі аб прачытаным. Кнігі былі ягоным жыццём.

У спадара Вітаўта была вельмі добрая памяць. Можна было дасылаць яму здымкі з сярэдзіны ХХ стагоддзя і ён пазнаваў на іх людзей, згадваў гісторыі, з імі звязаныя.

І «Беларусы ў ЗША» чыталіся для мяне не толькі як даследаванне пра суродзічаў у чужой краіне, але і як ягоны аповед пра самога сябе, сваю сям’ю, бацькоў, якія не па ўласным жаданні сталіся часткаю агромністай грамады беларускіх эмігрантаў.

Вітаўт Кіпель, як і ягоная жонка Зора, заўсёды жыў Беларуссю і беларусікай. Яшчэ у 1990-х яны мелі намер вярнуцца ў Беларусь, каб працаваць на карысць незалежнай дзяржавы. Не атрымалася. Але спадар Вітаўт рэгулярна прыязджаў, пакуль мог, і да апошняга цікавіўся тым, што адбываецца ў Беларусі, шчыра пераймаўся сумнымі навінамі.

Я шмат за што ўдзячная спадару Вітаўту. І за тое, што ён прыняў мяне ў кола сваіх сяброў, зрабіў часткаю БІНіМу, даверыў свой архіў, даў магчымасць дапамагаць у перавыданнях ягонай кнігі. І за ягоную няспынную падтрымку і клопат.

Не магу ўявіць сваю працу без ягоных парадаў. Немагчыма забыцца на ягоны голас. Часам, калі рыхтавала да публікацыі той ці іншы ягоны тэкст, нібыта чула, як спадар Вітаўт гаворыць.

Да канца свайго жыцця буду ўдзячная лёсу, што ён пазнаёміў мяне з чалавекам, які стаў сапраўды блізкім. І цяпер з ім для мяне насамрэч сыходзіць эпоха. Немагчыма думаць пра БІНіМ без яго.

Дзякуй Вам, спадар Вітаўт, за ўсё. Можа аднекуль зверху, разам са спадарыняй Зорай, Вы па-ранейшаму будзеце дапамагаць, як рабілі гэта тут. А я буду пра Вас памятаць».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

valiancina_shauchenka
Мастацтва Беларусы свету

Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане

Беларускі-брытанскі тэатральны рэжысёр і акцёр Уладзімір Шчэрбань, вядомы апошнім часам як стваральнік сотняў па-майстэрску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура Асоба

Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»

Сёння, 4 лютага, спаўняецца 85 гадоў з дня смерці паэта, пісьменніка і перакладчыка Алеся Гурло. У дзень памяці...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

Апошнія навіны

    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип