Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага

Суд над палітвязняволенай распачнецца ўжо 7 лютага, паведамляюць праваабаронцы.

photo_2023-02-04_11-46-10.jpg


 

Наталлю затрымалі ў Мінску 3 кастрычніка ў межах крымінальнай справы. Да гэтага чатыры разы затрымлівалі і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах.  Яе абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).