Беларускі гурт NaviBand выпусцілі сумесны сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Гэта беларуска-украінская версія вядомай песні «Бяжы», дзе першы куплет гучыць па-беларуску, а другі перекладзены на ўкраінскую мову, піша CityDog.io.
Tayanna — украінская спявачка, аўтарка і выканаўца. Удзельніца конкурсу «Голос країни» i нацыянальнага адбору Украіны на «Еўрабачанне» ў 2017 і 2018 гадах.
Як расказалі музыкі NaviBand у каментары CityDog.io, песню і відэа запіса рабілі восенню ў Варшаве.
— Ідэя ўзнікла спантанна. Мы пазнаёміліся на вялікім канцэрце ў падтрымку Украіны вясной 2022 года ў Варшаве і пасябравалі. А пасля ўзнікла ідэя і мы не сталі зацягваць.
Tayanna сама зрабіла адаптацыю на ўкраінскую мову. Вельмі важна зараз паказаць, што нашы народы блізкія, што нашы мовы як дзве сястры, і гэтая песня таму пацверджанне.