Навінкі ад “Будзьмы!” і Саюза беларускіх пісьменнікаў на Свяце Незалежнасці

Каляндар “Адрасы БНР” ды паштоўкі, кнігі для дзяцей ды дарослых можна будзе прыдбаць падчас святочнага канцэрта.

100b

25 сакавіка ў Мінску на плошчы ля Опернага тэатра адбудзецца “Свята Незалежнасці”, прысвечанае 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Акрамя музычнай і афіцыйнай праграмы на тэрыторыі вакол тэатра будуць адбывацца розныя цікавосткі, у тым ліку і кірмаш.

У індывідуальнага прадпрымальніка Алеся Дудара будзе магчыма набыць і наш каляндар “Адрасы БНР. 1918 – 2018” (што дапаможа прайсціся і сёння тымі гістарычнымі мясцінамі), і паштоўкі, выдадзеныя адмыслова да  знакавага юбілею, і свежыя кнігі з адметных серый Саюза беларускіх пісьменікаў і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, і “Азбуку” Рыгора Барадуліна, новыя кнігі Уладзіміра Някляева, Алеся Кіркевіча ды іншых літаратараў. Кожны знойдзе нешта даспадобы!

Прыходзьце 25 сакавіка да Опернага тэатра! Сустрэнем разам стагоддзе БНР! Пачатак а 13-й.  

Глядзіце таксама:

«Крылы БНР»: на календары, адзенні, манетах