Ці сапраўды дэсерт з морквы і дранікі змяншаюць колькасць экалагічных катастроф? Беларускія эколагі кажуць «так».
Эксперты «Зялёнай Сеткі», таварыства экалагічных НДА і ініцыятыў, адзначылі кнігу «Самы Цымус» сярод удзельнікаў фестывалю інтэлектуальнай літаратуры «Прадмова», які адбудзецца ў Вільні 5–6 кастрычніка. Паводле эколагаў, харчаванне традыцыйнымі стравамі, з лакальных прадуктаў, змяншае ўнёсак людзей у змену клімату. І гэта той трэнд, які трэба папулярызаваць.
5 кастрычніка на «Прадмове» адбудзецца дэгустацыя кароннай стравы з кнігі — дэсерт цымус з морквы. Падчас публічнай прэзентацыі цымус прыгатуюць знакамітыя беларусы: папулярызатарка беларускай мовы Ліза Ветрава і Ілля Ясінкі, шэф самай беларускай рэстарацыі Вільні Карчма 1863. Пасля лекцыі Алеся Белага можна будзе пакаштаваць страву, сфатаграфавацца з зоркамі і набыць кнігу.
Івэнт будзе з 14 да 15 гадзін па адрасе Vytenio g. 6.
Сярод 27 імпрэзаў фестывалю «Прадмовы», што пройдуць ў Вільні з 5 па 6 кастрычніка, эколагі адзначылі прэзентацыю кнігі Алеся Белага. Гістарычнае даследванне беларуска-габрэйскай кухні «Самы цымус», на іх думку, найбольш адпавядае сучаснай экалагічнай павестцы.
Ураганы, спёку, павадкі ды інш. выклікае глабальнае пацяпленне, якое абумоўлена дзейнасцю людзей на планеце. Людзі могуць зменшыць гэты негатыўны ўплыў на персанальным узроўні, калі будуць свядома спажываць мясцовыя прадукты.
Пра тое, як традыцыйная беларуская кухня дапамагае змяншаць хуткасць глабальнага пацяплення, расказаў аследчык, экаактывіст «Зялёнай Сеткі» Аляксей Аўчыннікаў:
«Па-першае, транспартыроўка прадуктаў прыводзіць да вялікіх вікідаў парніковых газаў, вынікам чаго становіцца больш інтэнсіўная змена клімату. Можаце ўявіць, які шлях праходзяць тыя ж бананы з Эквадора, каб патрапіць на наш стол».
З-за гэтай прычыны, у Велікабрытаніі рэстараны адмаўляюцца ад страў з авакада. У Польшчы кавярні пачалі друкаваць чэкі з пазначэннем карбонавага следу страў. Пераход на лакальную ежу — сусветны трэнд.
Эксперт назваў яшчэ два бонусы ад ад традыцыйных беларускіх страў — экалогіі. Паводле словаў Алясея Аўчыннікава, імпарт ежы «прыводзіць да таго, што можна назваць «харчовым каланіялізмам», калі некаторыя землі і краіны выкарыстоўваюцца як плантацыі для больш развітых краін. Усе мы ведаем пра вырубанне лясоў Амазонкі, але ж галоўнай мэтай гэтай вырубкі — жыватнаводства, якое развіваецца для экспарту ў краіны Еўропы, ЗША і Азіі. Тое ж датычыцца пальмавых плантацый у Інданэзіі, тых жа бананавых ці касавых плантацый у Лацінскай Амерыцы. Дарэчы, інтэнсіўная сельская гаспадарка ў гэтых краінах можа прывесці да таго, што тыя ж бананы і кава хутка знікнуць.
Па-трэцце, каб захаваць якасць прадуктаў пад час экспарту выкарыстоўваецца шмат хіміі, што зразумела дрэнна для здароўя спажыўцоў. Так, напрыклад, тыя ж лакальныя яблыкі, не накіраваныя на экспарт, хутчэй за ўсё не пакрываюць парафінам.
Таксама вельмі важна, што набываючы лакальныя прадукты харчавання, мы падтрымліваем мясцовую сельскую гаспадарку і фермераў. Гэта вялікая падтрымка для вёскі. Асабліва я раю набываць садавіну і агародніну ў невялікіх фермераў. Якасць іх прадуктаў значна лепей, чым у сельскагаспадарчых карпарацый, а таксама дазваляе ўсталяваць сяброўскія ўзаемадачыненні. У выніку такіх узаемадзеянняў прадукты нават могут стаць больш таннымі, чым набытыя ў супермаркете».
Кніга «Самы Цымус» выдадзена Гутэнбергам, у Вільні даступная ў кнігарні The. Bookest.world — Užupio g. 13.
Чытайце яшчэ: «Самы цымус»: топ-7 страваў беларуска-яўрэйскай кухні