Названы лаўрэаты Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Гётэ

Акадэмічны цэнтр навукі і адукацыі імя Іагана Вольфганга фон Гётэ (Гесэн, Германія) назваў лаўрэатаў прэстыжнай Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Гётэ — за вялікі творчы ўклад у літаратуру і яе падзвіжніцкую папулярызацыю ў свеце, паведамляе @litaraturnajabelarus. Аб гэтым паведаміў дырэктар Акадэмічнага цэнтра навукі і адукацыі прафесар, доктар філалагічных навук Карл Готфрыд.


54.jpg

Ганаровай прэміяй Ёгана Вольфганга фон Гётэ ўзнагароджаны: 

Народны паэт Украіны, народны артыст Украіны і аўтар шматлікіх папулярных песняў Андрэй Дземідзенка

пісьменнік, акцёр, захавальнік унікальных традыцый лемкаўскай культуры П’ер Чыдывар (Францыя), 

пісьменнік і выдавец Марын Ангел Лазараў (Фінляндыя), 

пісьменніца, пасол міру, міжнародная грамадская дзяячка прынцэса Лаўлін Эё (Нігерыя), 

паэт, грамадскі дзеяч Аляксандр-Ошэр Штэйнберг (Ізраіль), 

паэт, перакладчык, тэатральны рэжысёр Анатолій Лобаў (Грузія), 

паэтка і міжнародная грамадская дзяячка Лілі Байлан Іглесіяс (Іспанія).