Не стала фотамастака Анатоля Клешчука. «Хачу ў чалавеку бачыць толькi чалавека...»

Анатоль Кляшчук — адзін з найвядомейшых беларускіх фатографаў. Нарадзіўся 21 кастрычніка 1957 годзе на Случчыне. У 1986 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Кляшчук — адзін з заснавальнікаў Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, аўтар шэрага фотаальбомаў і праектаў.


Анатоль КляшчукАнатоль Кляшчук

Пра смерць фотамастака ўвечары 4 верасня паведаміла «Радыё Свабода» са спасылкай на ягоных былых калег.

З 1993 года Анатоль Кляшчук працаваў фотарэпарцёрам і загадчыкам аддзела фотаілюстрацый газеты «Звязда».

Аўтар шматліках фотавыставаў, у тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Палацы Нацый у Жэневе і ў будынку Еўрапарламента.

Анатолю Клешчуку было 65 гадоў. Вядома, што апошнія некалькі гадоў ён меў анкалагічную хваробу.

Чорна-белыя фотаздымкі беларускай рэчаіснасці 80-90-х гадоў, партрэты, у тым ліку хворых на анкалогію пасля катастрофы на ЧАЭС беларускіх дзяцей, краявіды...

фота Анатоля Клешчука 01

kliaszczuk_10.jpg

kliaszczuk_11.jpg

Выезды ў Чарнобыльскую зону і ў шпіталь з хворымі дзецьмі ў выніку сталі альбомам «Чарнобыль 1986-2006. Жыць з трагедыяй», які стаў вядомым далёка за межамі Беларусі.

фота Анатоля Клешчука 04

фота Анатоля Клешчука 05

Цікавіўся народнымі абрадамі і святамі, дзеля якіх зрабіў пад сотню выездаў — у 2016 годзе выйшаў фотальбом «Карагод беларускіх абрадаў».

фота Анатоля Клешчука 06

фота Анатоля Клешчука 07

Падарожжы па краіне сталі вядомымі альбомамі «Пад небам Беларусі» і «Беларусь. Зямля песняроў».

фота Анатоля Клешчука 07


фота Анатоля Клешчука 08

фота Анатоля Клешчука 09

У 2020 годзе выйшаў альбом «Кветкавы край Беларусі» — супольная праца з паэтам Леанідам Дранько-Майсюком, у якім гісторыя, культура і побыт Давыд-Гарадка занатаваныя ў малюнках і фатаграфіях, прозе і вершах.

фота Анатоля Клешчука 10

Вось як казаў пра сваю творчасць і свае правілы сам Анатоль Кляшчук у вялікім інтэрв’ю парталу Znyata:

«Справа ў тым, што ў мяне ёсць свой унутраны закон: кожны чалавек мае адно жыцце і яно, вядома, самае прыгожае. I кожны чалавек лiчыць, што ён самы лепшы. Калi я бачу чалавека, я імкнуся ўбачыць у ім толькi лепшыя рысы. Калi я зраблю дрэнны, альбо нецікавы здымак, я быццам яго крытыкую ці зневажаю. Хачу ў чалавеку бачыць толькi чалавека.

У мяне за апошнія гады не было асаблівых замоў і заданняў у газеце. Але ўласныя праекты і рубрыкі ёсць. Езджу і здымаю тое, што лічу важным, што мне самому падабаецца, тое, дзе ёсць эстэтыка. І гэта супадае з поглядамі маіх калег-звяздоўцаў. Чалавека здымаць не так і проста, як некаму падаецца на першы погляд. Бо не заўсёды ўдаецца адчуць і перадаць ягоны стан душы. Ён альбо есць, альбо яго няма. І па заказу здымаць немагчыма. Дзякуй Богу, мне ўжо даўно не кажуць, як трэба здымаць. І каго. Я сам ведаю, бо я — чалавек свайго часу».

Апошнія фотарэпартажы Анатоля Клешчука ў «Звяздзе» прысвечаныя помнікам Янку Купалу па ўсёй краіне, пілігрымцы ў Будслаў, народным святам.

Развітанне з Анатолем Клешчуком адбудзецца ў Мінску 6 верасня з 10 па 12 гадзіну па адрасе вуліца Сямашкі, 8, корпус 8, у вялікай залі.

budzma.org