• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
02.08.2022 | Грамадства Музыка

Неверагодная Надзея. Сёння вакалістцы гурта Irdorath, палітзняволенай Надзеі Калач спаўняецца 33 гады

Музыка-мультыінструменталіст, паэтка, вакалістка гурта Irdorath Надзея Калач адзначае дзень нараджэння за кратамі. Надзею затрымалі ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня нараджэння разам з іншымі музыкамі і гасцямі. 


bc8oe86x4orcticr7zikgi62mvr6apet.jpg


Частку людзей на працягу наступных двух дзён асудзілі па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні міліцыі. Супраць Надзеі, а таксама Уладзіміра Калача, Пятра і Юліі Марчанкі, Антона Шніпа была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У выніку 14 снежня 2021 быў вынесены прысуд па крымінальнай справе — Уладзіміру і Надзеі Калач прысудзілі па два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Музыкі падчас акцый пратэсту ў 2020 годзе выконвалі на дудах песню «Перамен» Віктара Цоя.

21 студзеня 2022 стала вядома, што Надзею перавялі з СІЗА-1 у Гомельскі СІЗА-3, а ў канцы сакавіка — у жаночую калонію № 4.

Сёння добрая нагода, каб пераслухаць песню «Крылы», якую гурт Irdorath прэзентаваў у 2020-м.

Музыкі тады, прадстаўляючы кліп, напісалі, што прысвячаюць яго ўсяму народу Беларусі:

«Мы прысвячаем гэтую працу ўсяму народу Беларусі. А асабліва жанчынам, якія праяўляюць сапраўдную стойкасць і сілу духу. Тым, хто, нягледзячы на пагрозу гвалту і страх, працягваюць выходзіць на вуліцы, каб сказаць сваё слова супраць несправядлівасці. Бяззбройныя і безабаронныя, вы сапраўдныя Гераіні!»



Пра тое, як сама Надзея Калач стала сапраўднай гераіняй, рашыўшыся выйсці на першы марш у Мінску, яна распавядала ў інтэрв’ю ў TuzinFM.by у лістападзе 2020 года.

«Страшна было неймаверна, але мы вырашылі, што ўсё роўна гэта зробім, і зробім гэта прыгожа. На бурдонах дуды былі прывязаныя кветкі, чырвоныя стужкі, мы прыгожыя, шмат смелых сяброў далучылася да нас. Проста гэта быў парыў, быццам мы флагманы, якія нясуць надзею, упэўненасць, энергію і баявы дух. 
Гэта неверагодныя людзі, неверагодная краіна. А мы што — верагодныя? Мы таксама хочам быць неверагоднымі». 

Вось яшчэ некалькі цытат з таго інтэрв’ю ад Надзеі:

Пра (не)пераезд: 

Раней нас вельмі прыгнятала так званая стабільнасць, а на самой справе — саўковы застой. Вельмі шмат людзей спрабуе стрэсці з сябе гэта, але калі ўсе з’едуць, то хто будзе страсаць? Калі ў нашым доме адбываюцца такія глабальныя працэсы, народ адчайна змагаецца канкрэтна з гэтым застоем, з усім гвалтам, парушэннем правоў людзей — відавочна не час знаходзіцца ў камфортных умовах за межамі краіны.

Пра Беларусь:

Калі адной фразай, мы любім Беларусь. Летась наматалі з канцэртамі па Еўропе 40 тысяч кіламетраў на бусе, даўжыню экватара. Усюды класна, але калі вяртаемся сюды, ідзем міма прасценькай Камароўкі, міма галубоў, бабулек — разумеем, што абсалютна расслабленыя.

Пра будучыню:

Калі пераможам, думаю, уся краіна асушыць запас шампанскага. Яшчэ думаю, што з’явіцца новае свята, калі людзі будуць выходзіць на маршы, збірацца дворыкамі. Мы паўторым марш «Перамен» — з той жа атмасферай, таму што гэта была атмасфера свята. Але будзе іншы кантэкст.

Інтэрв’ю цалкам чытайце тут.

Павіншаваць Надзею і падтрымаць яе лістамі можна, напісаўшы па адрасе: ПК № 4, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 246035 Надзеі Робертаўне Калач.

Чытайце яшчэ: Лісты з-за кратаў: 5 улюбёных беларускіх песень Надзеі Калач



Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM