24 ліпеня, падчас комплекснага навуковага абследавання 200 гектар тэрыторый археолагам Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» ў трох лакацыях знойдзены археалагічныя помнікі — 12 раней невядомых курганоў: дзве курганныя групы з 9 курганоў і 2-х курганоў і адзінкавы курган, паведамляецца на сайце Нацыянальнага парку «Прыпяцкі».
Знойдзеныя курганы — гэта ўзгоркі ў дыяметры ад 8 да 13 метраў, вышынёй да 2-х метраў. Уяўляюць сабою насып з зямлі, і з’яўляюцца пахавальнымі збудаваннямі старажытнага насельніцтва Палесся эпохі бронзы ці сярэднявечча.
Для вызначэння перыяду іх утварэння ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі» плануецца правесці археалагічныя даследаванні.