У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” працягваецца прэзентацыйны тур «Незвычайнай энцыклапедыі беларускіх музычных інструментаў» па мястэчках Беларусі! Чарговы канцэрт-прэзентацыя кнігі адбыўся ў Слабодцы, у касцёле Божага Провіду. Вядомыя музыкі пад кіраўніцтвам Піта Паўлава сыгралі найлепшае са старога ды шмат новых песняў.