Выйшла з друку новая кніга пра Максіма Багдановіча

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла навінка багдановічазнаўства — аўтарства загадчыка Музея Багдановіча Міхала Бараноўскага «Максім Багдановіч. Спроба рэканструкцыі».


«Maksim Bahdanovič. Sproba rekanstrukcyi»

«Знешнасць, творчая майстэрня, ліставанне, уласная бібліятэка, дзяцінства з гульнямі і казкамі, інтымныя перажыванні і жыццёвыя раздарожжы, сябры і паплечнікі, невядомыя публікацыі і згубленыя рабочыя напрацоўкі, смерць і змаганне з ёю... У выданні пра ўсё гэта і яшчэ пра ўсякае», — напісаў Міхал Бараноўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Кніга «Максім Багдановіч. Спроба рэканструкцыі» змяшчае ў сабе як папулярныя, так і навуковыя тэксты.

Чытайце яшчэ: Выйшаў зборнік артыкулаў пра Максіма Багдановіча