Пачынае запланаваны Суполкай беларускі пісменнікаў цыкл лекцыяў вялікі расповед выдатнай даследчыцы і выкладчыцы Улляны Верынай пра творчасць Янкі Брыля — «Паміж мініяцюрай і раманам», — паведамляе @lit_bel.
Лекцыя складаецца з двух частак і ўтрымлівае вялікі аб’ём найцікавейшай інфармацыі. У стварэнні матэрыяла выкарстаныя здымкі і відэафрагменты, многія з якіх не асабліва вядомыя шырокай публіцы.
Гэта не «лікбез» для вучняў, што лянуюцца зірнуць вікіпедыю — гэта змястоўны аналіз творчасці пісьменніка з грунтоўнымі высновамі і важкімі акцэнтамі — цікава будзе нават абазнанаму ў літаратуры чалавеку!
Прыемнага прагляду!