Паэтычны дуэт у складзе Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка правёў шэраг творчых сустрэч у Мінску і Мікашэвічах на працягу 17–18 траўня.
Сустрэчы ладзіліся ў Мінскім вучылішчы будаўнікоў №148 і ў Мікашэвічах, дзе наладзілі дзве сустрэчы са школьнікамі: у СШ №2 а таксама ў гімназіі імя Ул. Нядзведскага.
Эдуард Акулін, бард, паэт, галоўны рэдактар часопіса «Верасень»:
«Сустрэча з будучымі будаўнікамі была прымеркаваная да Дзён беларускай культуры, якія традыцыйна ладзяцца ў вучэльні пры канцы вясны. Таму і тэма размовы была адпаведная: культура Беларусі і перспектывы яе развіцця ў сучасных умовах. Сустрэчы ў Мікашэвічах прайшлі пад сцягам маладой беларускай літаратуры, якую на сваіх старонках прадстаўляе часопіс «Верасень». Прэзентацыі новага выдання ў навучальных установах Мікашэвічаў прайшлі нязмушана і дынамічна – з літаратурнымі чытаннямі, конкурсамі, адказамі на пытанні… Спадзяюся, што пасля выступу ў Мікашэвічах мы пашырылі кола не толькі чытачоў, але і будучых аўтараў часопіса».
Леанід Дранько-Майсюк
Усе сустрэчы адбыліся ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».