Паглядзелі нашумелую перадачу «ОбъективНо» на тэлеканале АНТ пра дыялог. Кароткае рэзюмэ:
–– Юры Васкрасенскі кажа адно й тое ж з перадачы ў перадачу, не называючы ні імёнаў ні прозьвішчаў тых, хто гатовы з ім камунікаваць ад апазіцыйных сілаў. Абцякальныя і завумныя фразы. Цікава хіба толькі тое, што яму далі зарэгістраваць сваю пляцоўку.
–– Рыгор Кастусёў агучыў тое, пра што кажа грамадскасць Беларусі: запатрабаваў вызваліць усіх палітвязнеў, расследаваць факты гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў, агучыў лічбу рэпрэсаваных, якая цяпер складае ажно 20 тысяч чалавек. Агулам ён казаў пра тыя вострыя тэмы , якія абмінае ўвагай дзяржаўная журналістыка .
–– Алег Гайдукевіч нязменна крычаў, перабіваў іншых удзельнікаў. Чысты папулізм. Яго можна і глядзець і слухаць, але чамусьці хочацца праматаць.
–– Аляксандр Шпакоўскі стрымана выступаў у ролі палітычнага аналітыка, які сімпатызуе беларускім уладам. У прынцыпе, як заўжды.
Ці можна назваць гэта дыялогам?! З цяжкасцю, бо рэпрэсіі і супрацьстаянне працягваюцца!
Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!