• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.10.2015 | Афіша Мастацтва

«Восеньскі салон» праходзіць у Мінску

плакат 6

Унікальны арт-праект “Восеньскі салон”, які не мае аналагаў у культурным жыцці рэспублікі, прысвечаны 25-годдзю Белгазпрамбанка і з’яўляецца часткай маштабнай банкаўскай ініцыятывы “Арт-Беларусь” па рэканструкцыі цэласнага і бесперапыннага працэсу развіцця беларускай культуры. Калі папярэднія мастацкія праекты Белгазпрамбанка дэманстравалі багатае мінулае мастацтва Беларусі, то “Восеньскі салон” мае на мэце раскрыць яго будучыя перспектывы і сучасны патэнцыял.

З гэтай мэтай была сфармавана экспазіція, што складаецца з твораў 90 лепшых маладых беларускіх мастакоў, якія прайшлі адборачны тур і з’яўляюцца прэтэндэнтамі заснаванай Белгазпрамбанкам прэміі “Арт-Беларусь”. Працы, прадстаўленыя на выставе ў Палацы мастацтва, выкананы аўтарамі за апошнія тры гады ў самых розных мастацкіх тэхніках (жывапіс, графіка, скульптура, пластыка са шкла, фатаграфія, інсталяцыя) і прадстаўляюць лепшае са створанага ў беларускім мастацтве ў пачатку ХХІ стагоддзя.

Арганізатары кіраваліся намерам стварыць атмасферу рэальных парыжскіх Восеньскіх салонаў пачатку мінулага стагоддзя, вядомых сваёй наватарскай арыентацыяй і дэмакратычнымі традыцыямі. Так, сярод удзельнікаў “Восеньскага салона” ў Мінску апынуліся як дастаткова вопытныя майстры, сапраўдныя члены Беларускага саюза мастакоў, так і цяперашнія студэнты Акадэміі мастацтваў, а таксама таленавітыя самародкі, што не маюць спецыяльная мастацкай адукацыі. У выставе прымаюць удзел як прадаўжальнікі традыцый класічнага мастацтва, так і прыхільнікі сучасных нетрадыцыйных мастацкіх стратэгій. Многія аўтары маюць у сваім багажы замежныя стажыроўкі, з’яўляюцца лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Ёсць сярод канкурсантаў і прадстаўнікі вядомых у нашай краіне мастацкіх дынастый.

Выстава сучасных беларускіх аўтараў будзе дапоўнена шэдэўрамі сусветнага жывапісу і скульптуры з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка – створанымі нашымі знакамітымі суайчыннікамі, прадстаўнікамі легендарнай Парыжскай школы, рэальнымі ўдзельнікамі французскіх Восеньскіх салонаў першай паловы ХХ стагоддзя. Разам з упадабанымі творамі Хаіма Суціна і Міхаіла Кікоіна мінскай публіцы ўпершыню будуць прадстаўлены апошнія з банкаўскіх набыткаў, такія як гуаш “Самнамбул” Марка Шагала, палатно “Ноч святога Івана” Дзмітрыя Стэлецкага, літаграфія “Гарадскі пейзаж” Восіпа Любіча, скульптуры Паліны Хентавай і Леона Індэнбаўма, малюнкі Яўгена Зака.

Дзякуючы ўпершыню заснаванай у нашай краіне прэміі маладым мастакам “Арт-Беларусь”, найбольш перспектыўныя аўтары атрымаюць рэальны шанец рассунуць далягляды сваёй кар’еры. Прызавы фонд у суме, эквівалентнай 25.000 еўра (у беларускіх рублях па курсе НБРБ на дзень выплаты), разлічаны на фінансаванне будучых праектаў і творчых стажыровак пераможцаў праекта.

Ацэньваць удзельнікаў будзе аўтарытэтнае журы, у складзе якога – прызнаныя эксперты ў галіне сучаснага мастацтва міжнароднага ўзроўню: Аэса Сігуронсдоццір (незалежны куратар, Рэйк’явік – Парыж), Гаспарэ Манас (мастак, куратар, заснавальнік фонду сучаснага мастацтва Gaspare foundation (Венецыя), Дытар Роелстратэ (член куратарскай каманды выставы documenta 14 (Касэль, 2017 (Германія), Тэрэза Іяроччы Мавіка (дырэктар фонду Леаніда Міхельсона “Вікторыя – Мастацтва быць Сучасным” (V-A-C), Масква).

Уладальніка прыза глядацкіх сімпатый вызначаць наведвальнікі выставы, а таксама ўдзельнікі анлайн-галасавання на сайце artbelarus.by.

Мэта праекта “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам” – прадставіць Беларусь часткай сучаснай сусветнай арт-індустрыі. Для гэтага арганізатарамі прадпрымаюцца крокі па фармаванні айчыннага рынку твораў мастацтва. Так, усе працы, што ўдзельнічаюць у праекце, ацэнены самімі аўтарамі і прапануюцца наведвальнікам выставы для пакупкі. Па словах старшыні Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі: “Калі з’явяцца галерэі і аўкцыённыя дамы, будзе працаваць сістэма бізнес-адносінаў, тады можна будзе казаць пра паўнавартасны арт-рынак з продажамі і прасоўваннем. У гэтым сэнсе “Восеньскі салон” вырашае задачы па пошуку патрэбных механізмаў для працы”.

“Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам” задуманы як актыўная пляцоўка прэзентацыі сусаснага беларускага мастацтва, і насычаная адукацыйная праграма (лекцыі, круглыя сталы, заняткі з дзецьмі) паклікана ажывіць дыялог публікі з арт-прасторай.

Плануецца, што арганізацыя “Восеньскага салона” і заснаванай ўпершыню Белгазпрамбанкам прэміі дзеячам мастацтва “Арт-Беларусь” стане штогадовай традыцыяй, што ўпрыгожвае культурнае жыццё беларускай сталіцы.

Арганізатары арт-праекта: ААТ “Белгазпрамбанк”, ГА “Саюз беларускіх мастакоў”, Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ карпарэйшн” – пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Пасольства Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстава-продаж “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам” будзе ладзіцца з 8 кастрычніка да 8 лістапада (уключна) 2015 года ў Палацы мастацтва (Мінск, вул. Казлова, 3).

Час працы выставы:

11.00 – 20.00 штодзённа, акрамя панядзелка.

Усе падрабязнасці пра мерапрыемства – на сайце artbelarus.by.

«Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам» у FB: https://www.facebook.com/events/1630155450533597/

«Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам» у Instagram: https://instagram.com/osenniisalon/

Тэлефоны для даведак:

(017) 229 77 17, (017) 229 16 54 (Белгазпрамбанк), (017) 288 15 49 (Палац мастацтва)

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням», паведамляе «Наша Ніва»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

Апошнія навіны

    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип