Па Нясвіжскіх ваколіцах

01 жніўня 2012 г. актыў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры на чале са старшынём грамадскага аб’яднання Антонам Астаповічам наведаў Нясвіжскі і Стаўбцоўскі р-ны Мінскай вобл.

Былі агледжаны помнікі гісторыі і культуры, вызначаны чарговы аб’ект для перспектыўнай валанцёрскай працы – жыдоўскія могілкі ў мястэчку Новы Свержань, якія разам з руінамі сінагогі з’яўляюцца матэрыяльнымі носбітамі жыдоўскай культуры, якая буяла ў мястэчку да 1941 г.

А затым адбыліся сустрэчы з супрацоўнікамі Нясвіжскага і Стаўбцоўскага райвыканкамаў, на якіх абмяркоўваліся пытанні сумеснай працы ў сферы аховы помнікаў.

Мерапрыемства адбылося ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.