Роў-гурт TLUSTA LUSTA скончыў запiс кавэр-трэка на песьню “Pacalunak” для трыб’юту гурту Neuro Dubel. “Цяжкiя рыфы, сучасныя рытмы, актуальная тэматыка зрабiлi сваю справу: атрымаўся моцны эмацыянальна-энэргетычны пасыл зь лiрычным стрыжнем, карацей, тое што трэба!!!” – кажа Кірыл Богуш, лідар TLUSTA LUSTA.
“Pacalunak” можна будзе “атрымаць” на блiжэйшых канцэртах гурта. “Ён падыме Ваш настрой i жыцьцёвую бадзёрасьць, але ж сэнтымэнтальным людзям рэкамэндуецца ўстрымацца…” – папярэджваюць музыкі. Бліжэйшы канцэрт супольна зь менскім гуртом GARADzKIJA адбудзецца 26 лістапада ў DAclub (П. Броўкі, 22) а 19.00 пры падтрымцы агульнанацыянальнай грамадзкай кампаніі “Будзьма!”. У межах канцэрту пройдзе – прыпрэзэнтацыя альбому TLUSTA LUSTA «Blin Piersy». Кошт квіткоў – 15 – 20 т. рублёў, а іх замова па тэлефонах (029) 649 08 88 ды (029) 688 61 74.