На гэтым тыдні пачнуць судзіць вядомага гродзенскага музыку Юрыя Грыгера

02.08.2022 Музыка

Ён быў затрыманы за абразу міліцыянта, судзіць будуць Юрыя ў судзе Ленінскага раёна Гродна. 


dtm92hbubouvoh9fa1o7rggxacl2vt20.jpg

Згодна артыкулу, 369 КК РБ яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі палітвязнем. Юрый Грыгер — бубнач гродзенскага гурта «Контур» у 1980-х, а таксама cover-band гурта «Hard Blues Shot». З 1995 па 2016 год быў уладальнікам першай музычнай крамы ў Гродне «Шоў-тайм» на вуліцы Горкага.