• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.01.2023 | Мастацтва

Пад пагрозай знішчэння першая бабруйская мазаіка. Пагутарылі з яе аўтарам – мастаком Сямёнам Абрамавым

У Бабруйску неўзабаве знясуць стары хірургічны корпус лякарні ім.У.Марзона, а на яго месцы пабудуюць новы, сучасны. У гэтай пазітыўнай навіне ёсць, аднак, складнік, на які не звяртаецца ўвага — разам са старым корпусам будзе знішчаная першая бабруйская мазаіка, якая месціцца на яго фасадзе. «1387» запыталіся ў аўтара гэтага манументальнага твора, мастака Сямёна Абрамава, што ён думае пра магчымае знішчэнне сваёй працы, а таксама паглядзелі, якія ў свеце ёсць прыклады ратавання і захавання мазаік.


моз.jpeg
Мазаіка на лякарні ім.У.Марзона ў Бабруйску. Аўтар — Сямён Абрамаў. Фота: 1387.by

Рамонт не дасць чаканага выніку, таму будынак пойдзе пад знос

Пра будаўніцтва новага корпуса экстраннай хірургіі на тэрыторыі Бабруйскай гарадской лякарні хуткай дапамогі ім.У.Марзона распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

Размесціцца новы будынак на месцы старога чатырохпавярховага хірургічнага корпуса 1972 года пабудовы. Адрамантаваць яго нельга, паводле магілёўскага чыноўніка, таму трэба знасіць. Будаўніцтва пачнецца ўжо ў 2023 годзе, скончыць яго плануецца ў 2025 годзе.

«Рамонт не дазволіць атрымаць будынак, які будзе адпавядаць неабходным патрабаванням, бо медыцына за апошнія гады сышла далёка наперад, — падкрэсліў Старавойтаў. — Таму старыя медычныя плошчы пойдуць пад знос».

Стары хірургічны корпус сапраўды ўжо даўно ў заняпадзе. Ён выглядае і матэрыяльна, і маральна састарэлым. Бабруйцы, якім даводзілася праходзіць там лячэнне, распавядалі пра жахлівыя ўмовы ў палатах. Відавочна, што рамонт ці новы будынак тут патрэбныя даўно. Аднак на фасадзе старога корпуса, які выходзіць на вуліцу Гогаля, знаходзіцца твор манументальнага мастацтва — першая мазаіка ў Бабруйску. Яе аўтар — бабруйскі мастак Сямён Абрамаў.

«Зносяць усё і не задумваюцца»

photo1656614943.jpeg
Вікторыя Жураўлёва — суаўтарка ютуб-серыяла «Адкрыты Бабруйск» бярэ інтэрв’ю ў мастака Сямёна Абрамава падчас здымак сюжэту пра мазаікі. Фота: Адкрыты Бабруйск.

Пакуль што не было ніякіх выказванняў з боку гарадскіх уладаў адносна лёсу мазаікі, аднак ім занепакоіліся бабруйскія мастакі.

Мы запыталіся ў Сямёна Абрамава, што ён думае пра магчымае знішчэнне мазаікі, ці магчыма яе ўратаваць і як гэта можна зрабіць.

«Зносяць усё і не задумваюцца, — адразу сказаў мастак. — Гэта знак нашага часу. Напрыклад, у Маскве некалі была гасцініца «Расея», я там спыняўся не раз. У ёй было шмат мастацкіх твораў — мазаік, вітражоў. Усё знеслі. Гэтак жа і ў нас. Ні на што не глядзяць».

Мастак распавёў, што мазаіка на Марзонаўцы — не першы ягоны твор у Бабруйску, які знішчаецца.

«Без усялякай патрэбы знішчылі маю мазаіку ў сталовай прафілакторыя «Шыннік», — прыгадвае Сямён Абрамаў. — Яна на сцяне там была, пра яе шмат пісалі ў газетах. Але потым яе проста закрасілі, і я тады даведаўся пра гэта абсалютна выпадкова ад працаўніка шыннага камбіната. Але гэта ўжо даўно было».

Мазаіку для бабруйскай лякарні хуткай дапамогі Сямён Абрамаў стварыў у 1968 годзе. Працаваў над ёй у адзіночку. Яна дагэтуль, і праз 55 гадоў знаходзіцца ў выдатным стане.

Сямён Абрамаў гатовы вырабіць мазаіку для новага корпуса лякарні

Зал_ожидания_ст._Березина-1.jpg
Мазаічнае пано «Чыгуначныя шляхі СССР» на станцыі «Бярэзіна» у Бабруйску. Аўтар — Сямён Абрамаў.

Спадар Абрамаў зазначае, што яе магчыма ўратаваць — можна было б зняць з будынка і перанесці.

«Але хто гэта будзе рабіць? — задае рытарычнае пытанне мастак. — Гэта вельмі дорага. Лягчэй новую зрабіць».

І спадар Абрамаў кажа, што мог бы сам вырабіць мазаіку для новага корпусу лякарні. Калі б на гэта быў запыт, калі б мазаіка была запланаваная ў новым праекце.

Мастак прыгадвае пра дзве сваіх мазаікі, эскізы якіх ён намаляваў, але яны так і не былі рэалізаванымі — у горадзе не знайшлося для іх месца.

«Шмат гадоў таму гарадскія ўлады абяцалі мне знайсці месца, але яно так і не знайшлося. А цяпер і тым больш уладам гэта не патрэбна», — кажа спадар Сямён і дадае:

«Я да мінулага мэра звяртаўся з ініцыятывай адкрыцця мастацкага музея ў будынку былога Дома афіцэраў, і подпісы прыкладаў. Тлумачыў, што таго музея, які ўжо ёсць, мала для Бабруйска, — распавядае мастак. — Я падчас асабістай сустрэчы казаў, што бабруйскія мастакі абяцаюць падарыць па залі сваіх лепшы прац для такога музея. Але потым у афіцыяльным адказе выканкам мне патлумачыў, што на такі праект няма грошай. Чыноўнікі не хочуць браць на сябе клопат аб развіцці культуры і мастацтва ў нашым горадзе, бо адчуваюць часовасць свайго знаходжання на пасадах. Я некалі быў у Францыі ў гарадку з шасцю тысячамі насельніцтва. Дык там ёсць мастацкі музей на тры паверхі. А што ёсць у нас на 200-тысячны горад?».

У мазаіцы на Марзонаўцы няма савецкай ідэалогіі

Сюжэт мазаікі на Марзонаўцы — цалкам медычны. Мы бачым вялікі твар лекара ў медычнай масцы, з суворым, але глыбокім позіркам. Гэты лекар трымае ў руцэ чалавечае сэрца. На другасных планах мазаікі — чалавек пад рэнтгенаўскім апаратам, фігуры і твары медыкаў.

Пра ўнікальнасць мазаікі Сямёна Абрамава на Марзонаўцы кажуць эксперты. У інтэрв’ю для нашага «Віртуальнага музею мазаікі» гісторык мастацтваў Кацярына Рускевіч зазначала, што гэтая мазаіка цікавая тым, што ў ёй няма савецкай ідэалогіі, і ў ёй адразу кідаюцца ў вочы адсылкі да манументальных працаў 1920-х гадоў, асноўныя рысы якіх — лаканічнасць падачы, строгасць формаў.

«Вясковыя сюжэты, лірызм, вяртанне да народнага». Гісторык мастацтваў Кацярына Рускевіч — пра асаблівасці беларускай мазаікі

Мастацтвазнаўца Лена Прэнц распавядала нам, як у Нямеччыне ратуюць мазаікі былой ГДР. Перад тым, як будынак будзе знесены, мазаіку здымаюць, рэстаўруюць і пераносяць на іншы будынак ці на адмысловыя панэлі. Так было з мазаікамі ў Берліне, Эрфурце, Хале ў рамках праграмы заходненямецкага фонда «Манументальнае мастацтва ГДР».

Мастацтвазнаўца Лена Прэнц: «Досыць знішчаць савецкія мазаікі!»

Як можна ўратаваць мазаіку

Лена Прэнц зазначае, што да такога спосабу захавання манументальнага мастацтва ёсць пытанні, хоць адназначна добра, што мастацкія творы ратуюцца ад знішчэння.

«Ёсць прыклады, калі будынак зруйнавалі, але мазаікі акуратна знялі, адрэстаўравалі і вярнулі ўжо ў іншую прастору — новы будынак, які быў узведзены на месцы старога. Гэта прыклад банка Sächsischen Aufbaubank у Лейпцыгу, — кажа мастацтвазнаўца. — З аднаго боку гэта добрая гісторыя, што мазаічныя рэльефы захавалі, адрэстаўравалі, але з іншага боку — цяпер яны стаяць у фае на панэлях, не ўпісаныя ў архітэктуру будынку, як гэта было раней».

Renau_Gesamtansicht.jpg
Адноўленая мазаіка ў Эрфурце. Фота: wuestenrot-stiftung.de

Мазаіка на Марзонаўцы, калі яе знішчаць, будзе не першым творам манументальнага мастацтва ў Бабруйску, які мы згубілі апошнім часам. 7 лістапада быў знесены адзін з будынкаў футравай фабрыкі на вуліцы Бахарава, а разам з ім — мазаіка, якая знаходзілася на сцяне гэтага будынка.

314706563_1176321036298061_6114714486978970770_n-2-1536x1033.jpg
Знішчэнне мазаікі на футравай фабрыцы ў Бабруйску, лістапад 2022 года. Фота: 1387.by

305791484_406347101630776_892650166773606281_n-1080x810.jpg
Мазаіка на футравай фабрыцы ў Бабруйску.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?

Нечаканую знаходку размясціў гісторык Дзяніс Лісейчыкаў у сваім фэйсбуку. На думку спецыялістаў, простыя запісы...

valiancina_shauchenka
Кіно

Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»

Беларуская сетка фільмавытворцаў паказала на Еўрапейскім фільммаркеце ў межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах

Беларускі ПЭН прэзентаваў справаздачу па парушэннях культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

Улады Беларусі працягваюць пашыраць спіс так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў, дадаючы туды ўсё больш і больш нечаканыя...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»
    Грамадства
    Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах
    Грамадства
    Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне
    Грамадства
    «Мы падсвядома ствараем сабе стрэсавыя сітуацыі і не заўважаем гэтага». Гутарым з псіхолагам
    Гісторыя Асоба
    «Шалёны» брат Вітаўта. Гісторыя Жыгімонта Кейстутавіча
    Гісторыя
    Што паглядзець у Межава: каменныя крыжы і забытыя храмы
    Гісторыя
    105 гадоў таму было заснаванае таварыства «Заранка»
    Мастацтва
    Віталь Цвірка: экспрэсіянізм па-беларуску
    Гісторыя
    «Дзядзька Язэп, рыхтуйцеся, на вас будуць выліваць памыі». Раскол у шэрагах Рады БНР
    Мастацтва
    У Гродне адкрыюць выставу графікі і малюнка двух мастакоў
    Музыка Беларусы свету
    «Ад безнадзейнага адчаю да адчайнай надзеі». Света Бень і Галя Чыкіс адыгралі першы канцэрт вялікага гастрольнага тура. Паглядзіце, як гэта было
    Мастацтва
    Новая выстава «Погляд у далягляд» у галерэі «Арт-Беларусь» — прысвячэнне жанру пейзажа
    Гісторыя
    5 фактаў пра Рыжскі мір. Калі нас бяз нас дзялілі
    Грамадства
    Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава этапавалі ў калонію

Афіша

  • 20.03 — 18.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Iva Sativa ў Тбілісі

  • 20.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 20.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 20.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 20.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 20.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 20.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 20.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Мора Герадота: радзіма дзеда Талаша
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • «Гісторыя беларусаў поўная схаванага ўпартага гераізму, які зразумее любы падлетак». Лонгрыд Ганны Севярынец пра падлеткаў і не толькі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип