Аргкамітэт літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца 2018 нагадвае, што заканчваецца прыём заявак на ўдзел у Прэміі. Намінавацца могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове, у жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2017 года. Прыём заявак будзе завершаны 31 траўня ў 23:59.
Заяўка павінна ўтрымліваць:
1. кароткія звесткі, кантактныя нумары тэлефонаў і адрасы намінатараў;
2. кароткую творчую біяграфію аўтара альбо кожнага з калектыву суаўтараў;
3. поўную назву і анатацыю кнігі;
4. урывак да 10 тысяч знакаў, які можа быць апублікаваны або прадстаўлены публічна Аргкамітэтам Прэміі;
5. кнігу ў электроннай версіі і ад 2 да 7 папяровых асобнікаў кнігі;
6. выяву вокладкі кнігі ў электроннай версіі.
У электронным выглядзе заяўкі і кнігі дасылайце на адрас: info@pen-centre.by
Папяровыя кнігі для ўдзелу ў конкурсе можна даслаць на паштовы адрас: 220012, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, д. 31, офіс 906.
Запрашаем усіх зацікаўленых выкарыстаць апошні шанец і прыняць удзел у самай прэстыжнай прэміі ў Беларусі.
У журы прэміі сёлета ўвайшлі пераважна крытыкі і літаратуразнаўцы: Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская, Ціхан Чарнякевіч.
Узнагароджанне пераможцы Прэміі Гедройца 2018 уступна плануецца ў верасні. Суарганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.
Паводле арганізатараў