Прэм’ера аўдыёварыянта кнігі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта паведамілі «Беларусы Швецыі» на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«Цудоўная навіна: з нагоды 105-годзьдзя абвяшчэньня Беларускае Народнае Рэспублікі Беларусы Швэцыі падрыхтавалі падарунак беларускім дзеткам (і усім, хто любіць Беларусь) — аўдыёварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі», якая, па-сутнасьці, зьяўляецца займальнай энцыкляпэдыяй! Акрамя таго, для большай нагляднасьці, мы дадалі ілюстрацыі ад прафэсійнай мастачкі, аўтарскія аматарскія малюнкі і вельмі шмат выяваў зь Вікісховішча!
Прэм’ера адбудзецца ў суботу, 25 сакавіка 2023 году, а 12:00 паводле Менскага часу, а 10:00 паводле Стакгольму/Варшавы/Бэрліну/Парыжу/Рыму і інш. Прыемнага праслухваньня і прагляду!», — напісалі «Беларусы Швецыі».
Паслухаць кнігу можна будзе тут.