Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 11-12 лістапада

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Вечарына камернай музыкі ў Мінску, майстар-клас ад Святланы Бень у Берліне, канцэрты Уладзіміра Пугача і Яўгена Барышнікава, літаратурна-музычная вечарына «Схаваны Купала» ў Н'ю Ёрку, Дзяды ў Вільні, а яшчэ выставы, творчыя сустрэчы з пісьменнікамі — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.


Беларусь

Мінск

Вечарына духоўнай і камернай музыкі ў Мінску

Afiša

У суботу, 11 лістапада, у касцёле святога Роха, што на Залатой Горцы, — вечарына духоўнай і камернай музыкі! 

У праграме — Качыні, Бах, Гендэль, Альбіноні і яшчэ трошку сюрпрызаў.

  

Гомель

Майстар-клас па лепцы з гліны ў Гомелі

Afiša

11 лістапада філіял Веткаўскага музея ў Гомелі зноў ладзіць майстар-клас па лепцы з гліны. Гэтым разам тэма заняткаў вольная!

Германія

Берлін

Майстар-клас Святланы Бень «Цёплае дыханне» ў Берліне

Afiša

У суботу, 11 лістапада, Святлана Бень ладзіць майстар-клас «Цёплае дыханне» пра голас і ўсё, што з ім звязана. 

Што гаворыць пра нас тэмбр і характар нашага голасу? 

Як зрабіць яго мацнейшым і выразнейшым? 

што рабіць, калі гэта здарылася? 

Як кіраваць сваім дыханнем? 

У рамках майстар-класа будуць размаўляць пра самае простае і самае складанае — пра дыханне і голас як яго гукавое ўвасабленне. 

Трохі тэорыі, шмат практыкаванняў і вельмі шмат адкрыццяў!

Грузія

Батумі

Акустычны Уладзімір Пугач у Батумі

Afiša

Ужо ў суботу, 11 лістапада, лідар «морсаў» Уладзімір Пугач прыбывае ў Батумі з акустычным канцэртам. Прывязе адмысловую і атмасферную акустычную праграму. Прагучаць не толькі усім вядомыя і любімыя песні, але і зусім новыя. Не абыдзецца і без музычных неспадзяваначак. 

ЗША

Н'ю-Ёрк

Літаратурна-музычная вечарына «Схаваны Купала» ў Н’ю-Ёрку

Afiša

У нядзелю, 12 лістапада, у Брукліне — імпрэза Галіны Пазняк «Схаваны Купала». Лекцыя прысвечана малавядомым творам паэта «Забытая скрыпка», «У Купальскую ноч», «На Куццю», «На папасе». 

Наведвальнікі пачуюць невялікія фрагменты названых паэм, якія з прычыны цэнзуры ў часы савецкай акупацыі не друкаваліся ці замоўчваліся і па сённяшні дзень малавядомыя.

Галоўны акцэнт лекцыі — рок-опера Лучанка-Мулявіна «Гусляр» па паэме Купалы «Курган» у выкананні гурта «Песняры».

Завітвайце пачуць гісторыю стварэння рок-оперы, музычныя фрагменты асноўных тэм оперы і каментары да іх.

Літва

Вільня

Дзяды ў Вільні

Afiša

У суботу, 11 лістапада, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры святкуюць Дзяды. 

У праграме:

Супольны абед, бо Дзяды — гэта ў першую чаргу сямейная вячэра.

Стварэнне супольнага дрэва продкаў.

Розныя актыўнасці і спакойныя гульні для дзяцей і дарослых.

Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Вільні

Afiša

У суботу, 11 лістапада, у Вільні — канцэрт Яўгена Барышнікава. Як і абяцаў спадар Яўген год таму на канцэрце ў Вільні, ён прэзэнтуе новае гучанне. І такога вы, бадай што, яшчэ не бачылі і не чулі. Пры дапамозе шайтан-машынак і побытавай магіі акустычная гітара гучыць у суправаджэнні сэмпліраванага камернага аркестра са струнных, духавых і нават перкусіі, але прытым без запісаных загадзя партый — усё граецца выключна ўжывую адным чалавекам. 

Ці гэта магчыма і як называецца такі жанр — вырашым разам падчас канцэрта. 


Польшча

Варшава

140 гадоў Вацлаву Ластоўскаму: імпрэза ў Варшаве

Afiša

У нядзелю, 12 лістапада, у Музеі Вольнай Беларусі — івэнт, прысвечаны 140-годдзю ад нараджэння Вацлава Ластоўскага.

У праграме:

Гістарычная імпрэза да юбілея бацькі беларускага адраджэння і прэм’ера БНР Вацлава Ластоўскага. 

Лекцыя-размова з гісторыкам Віктарам Корбутам. 

Гістарычны квіз з прызамі. ⠀ 


Эстонія

Талін

Творчая сустрэча з Настай Кудасавай і Святланай Дземідовіч у Таліне

Afiša

У суботу, 11 лістапада, у Таліне — творчая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай і мастачкай Святланай Дземідовіч, аўтаркамі паэтычнай кнігі «Побач».

Спадарыні прывязуць з сабою ў Талін вершы і размовы пра тое, як нараджалася кніга, і чаму яе рабілі тры гады. Кнігу можна будзе набыць, і ў кожнай будзе адмысловы і непаўторны малюнак — кавалачак страчанага раю з ілюстрацыі, якая ў кнігу не увайшла (і якую вы бачыце на афішы).

Пасля ж прэзентацыі будзе творчы вечар Зміцера Бартосіка і Юстыны Карпіловіч. Можна будзе яшчэ і паспяваць! 

«Смяяцца, плакаць і спяваць». Творчы вечар Змітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч у Таліне

Afiša

У суботу, 11 лістапада, у Таліне — творчы вечар Змітра Бартосіка Юстыны Карпіловіч «Смяяцца, плакаць і спяваць».

На вечарыне будзеце:

смяяцца скрозь слёзы з неверагодных, смешных, анекдатычных гісторый, якімі падзеліцца пісьменнік Зміцер Бартосік;

плакаць скрозь смех, слухаючы песні Юстыны Карпіловіч;

спяваць песні народныя, песні аўтарскія, рамансы з беларускіх 90-х.


Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.