Літаратурна-музычная вечарына «Схаваны Купала» ў Н’ю-Ёрку

12.11.2023 12:00 - 15:00 грамадсказала сабора св. Кірылы Тураўскага (401 Атлантык Авеню) Бясплатнае

У нядзелю, 12 лістапада, у Брукліне — імпрэза Галіны Пазняк «Схаваны Купала».


Дата: 12 лістапада

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: грамадская зала сабора св. Кірылы Тураўскага, 401 Атлантык Авеню, Бруклін

Лекцыя прысвечана малавядомым творам паэта «Забытая скрыпка», «У Купальскую ноч», «На Куццю», «На папасе».

Наведвальнікі пачуюць невялікія фрагменты названых паэм, якія з прычыны цэнзуры ў часы савецкай акупацыі не друкаваліся ці замоўчваліся і па сённяшні дзень малавядомыя.

Галоўны акцэнт лекцыі — рок-опера Лучанка-Мулявіна «Гусляр» па паэме Купалы «Курган» у выкананні гурта «Песняры».

Завітвайце пачуць гісторыю стварэння рок-оперы, музычныя фрагменты асноўных тэм оперы і каментары да іх.

Вядоўца — Галіна Пазняк.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ