Куды схадзіць на вялікіх выходных? Падборка цікавых імпрэз на 11-14 траўня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Юр’я ў Азярцы, майстар-клас па традыцыйнай вышыўцы і музейная нядзеля з Броўкам у Мінску, экскурсія па жаночай Гародні, творчая сустрэча з Šuma у Берліне, веснавое свята з Сержуком Доўгушавым у Сан-Францыска, выстава «Паўстанцы 1863–1864 гадоў» у Вільні, беларускія спевы на вольным паветры ў Варшаве, канцэрты, выставы, спектаклі — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ. 


Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Майстар-клас па традыцыйнай вышыўцы ў Мінску

Afiša

У суботу, 11 траўня, у галерэі «Цэнтр» ладзяць майстар-клас па традыцыйнай вышыўцы.
Майстар-клас праводзіць Галіна Рудніцкая, слынная даследчыца традыцыйнай вышыўкі.

У 12:00 будзе лекцыя з прэзентацый па тэхніках процягу і насцілу (кошт удзелу — 3 рублі). 

У 13:30 будзе і майстар-клас «вышыўка ў тэхніках процяг і насціл» (Удзел — 15 рублёў, усе матэрыялы ўключаны). 

Музейная нядзеля з Броўкам у Мінску

Afiša

У нядзелю, 12 траўня, у літаратурным музеі Петруся Броўкі — музейная нядзеля да Дня сям’і.

На працягу ўсяго дня кожная сям’я атрымае магчымасць за адзіны квіток наведаць музей і паўдзельнічаць у гульнях для дзяцей і дарослых.

У праграме: 

Настолка «Растлумач мне, калі ласка!» дазволіць весела і цікава праверыць эрудыцыю і папрактыкаваць беларускую мову з дапамогай сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў, рухаў — і добрага настрою. 

Занятак «Калі саджуся за паперу» дасць магчымасць адчуць сябе пісьменнікам мінулага стагоддзя. Вы зможаце навучыцца друкаваць на пішучай машынцы і надрукуеце вершы Петруся Броўкі. 

Настолка «Мінск вачыма Петруся Броўкі» дапаможа пазнаёміцца з гістарычна знакавымі лакацыямі ў біяграфіі паэта і даведацца, што адбываецца на гэтых месцах у наш час. 


Юр’я ў Азярцы

Afiša

У суботу, 11 траўня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святуюць Юр’я.

Юр’я — свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.

У народзе лічылася, што Святы Юрый адмыкае залатымі ключамі зямлю і выпускае расу. З гэтага дня ўсё жывое пачынае расці з асаблівай моцай. 

Цудадзейная юраўская раса забяспечвала гаспадарам дастатак: «Калі будзе раса — хопіць коням аўса».

Гаспадары ў гэты дзень першы раз выганялі статак на поле, здзяйснялі рытуальныя абыходы сваёй нівы, вадзілі карагоды, каб засцерагчыся ад пажараў і навальніц. 

Далучайцеся да свята, каб разам паўдзельнічаць у адметных абрадах у гонар Юр’я.

Гродна

Прыгожыя і стылёвыя: экскурсія па жаночай Гародні

Afiša

У суботу, 11 траўня, музей гісторыі рэлігіі паўтарае файны шпацыр па жаночай Гародні канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя.

Чаму жанчынам забаранялі насіць капелюшы? 

Ці праўда, што Эліза Ажэшка любіла коцікаў? 

Дзе ў Гродне размяшчаліся б’юці-салоны?


Прыходзьце, каб даведацца процьму цікавостак!

Вас чакае: ⠀ 

шпацыр па малавядомых месцах горада;

 дэгустацыя аўтарскага дэсерту; 

экскурсія па выставе жаночых партрэтаў; 

квэставая гульня; 

прыём і чаяванне ў шляхецкім доме. ⠀

Германія

Берлін

Творчая сустрэча з Šuma у Берліне

Afiša

У аўторак, 14 траўня, у Берліне адбудзецца творчая сустрэча з праектам Šuma ў межах цыклу сустрэч TINY CONCERTS AND TALKS.

Удзельнікі праекта Марына Шукюрава і Аляксей Будзько паразмаўляюць з мадэратарамі Інай Валіцкай і Хрысцінай Дарапей пра пратэсты, іх ангажаванасць і погляд на грамадска-палітычную і (поп)культурную сытуацыю ў Беларусі і на эміграцыі.


ЗША

Санк-Францыска

Веснавое свята з Сержуком Доўгушавым!

Afiša

Хто ў Сан-Францыска? Прыходзьце на веснавое свята для дзетак i дарослых з удзелам вядомага музыкі Сержука Доўгушава.

У праграме:

Прэзентацыя «Дзіцячага спеўніка» (спеўнік можна будзе набыць).

Музычна-інтэрактыўная праграма.

«Валачобны абрад» упершыню ў Каліфорніі.

Беларускія гульні, спевы і танцы!

Літва

Вільня

Уводзіны ў квір-літаратуру з Уладзем Гарбацкім у Вільні

Afiša

У суботу, 11 траўня, беларускі чытацкі клуб у Вільні запрашае на сустрэчу з выдаўцом Уладзем Гарбацкім.

Гаворка пойдзе пра квір-літаратуру з нагоды гучнай кнігі «Мальцы выходзяць з-пад кантролю», у падзагалоўку якой значыцца «анталёгія беларускага гей-пісьменства». 

Укладальнік і рэдактар кнігі Уладзіслаў Гарбацкі, сацыялінгвіст, палітолаг, пісьменнік і перакладчык — адзін з першых у Беларусі даследчыкаў і публіцыстаў у галіне гендарных і ЛГБТК+ даследаванняў, гендарнай сацыялінгвістыкі, палітычнага фемінізму. 

У анталогіі сабраная проза Тамаша Зана і Адама Міцкевіча, Пятро Мятлы і Адама Глёбуса, Вячаслава Бортніка і Альгерда Бахарэвіча, Зьміцера Александровіча, Вольгі Касьцюк і Янко з Мазовіі, а таксама самога Уладзіслава Гарбацкага.

На думку спадара Уладзя, «надышоў час беларускай літаратуры адкрыць вочы на саміх сябе і свет, не хавацца ад шматлікіх праяў жыцця і не займацца маралізатарствам». 

То прапануюць чытаць і абмяркоўваць і кнігу, і закранутыя і ў ёй, і ёю тэмы — для каго казытлівыя, для каго вострыя, для каго магчыма нават правакацыйныя. 

Выстава «Паўстанцы 1863–1864 гадоў» у Вільні

Afiša

У палацы Вялікіх Князёў працуе інтэрактыўная выстава «Паўстанцы 1863–1864 гадоў».

Выстава складаецца з 16 павільёнаў і мультымедыйнага купала ў гонар Кастуся Каліноўскага, аднаго з камандзіраў паўстання 1863 года.

Польшча

Варшава

Беларускія спевы на вольным паветры ў Варшаве

Afiša

У суботу, 11 траўня, беларусаў Варшавы клічуць спяваць беларускія традыцыйныя песні з хорам «Спевы з-пад моста» і спявачкай Русяй Shuma.

Вас чакае спеўны івэнт «Стряла», прысвечаны старажытнаму беларускаму абраду «Ваджэнне Стрялы». 
Ён сімвалічна замыкаў вясну, адкрываў лета і бараніў вёску ад ліхой долі, маланкі, дрэннага ўраджаю і навальніцы.

У праграме: 

мікра-лекцыя пра свята

 традыцыйныя спевы веснавога і летняга перыяду 

фрагмент рэканструкцыі абрада 

вогнішча 

рытуальнае спальванне дрэннага ў мінулым.

Кракаў

Беларускія танцы з капэлай «Bliskа» ў Кракаве

Afiša

У суботу, 11 траўня, у Кракаве клічуць танчыць беларускія танчыкі з капэлай «Bliskа».


Вазьміце толькі з сабой добры настрой, зменную вопратку і зручны абутак, пажадана з невялікім абцасам і слізкай падэшвай. 

Эстонія

Талін

Юля Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч, Сяргей Шупа і Андрэй Янушкевіч у Таліне

Afiša

У Таліне, 11 траўня, усіх жадаючых чакаюць Юля Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч, Сяргей Шупа і Андрэй Янушкевіч на літаратурнай сустрэчы.

У праграме:

Прэзентацыі кнігі Юлі Цімафеевай «Мінскі дзённік», а таксама паэтычнага зборніка «Воўчыя ягады» і паэмы Ільлі Камінскага «Рэспубліка глухіх», якую яна пераклала на беларускую мову разам з Вальжынай Морт.

Сяргей Шупа прадставіць новыя кнігі «Вясны»: свае пераклады Мойшэ Кульбака («Зэлменяне»), Юргіса Кунчынаса («Туўла») і Антанаса Шкемы («Белы саван»). 

Андрэй Янушкевіч раскажа пра навінкі беларускага кнігавыдання і стан, у якім працуюць беларускія выдавецтвы, а таксама прывязе свежанадрукаваныя кнігі.

Альгерд Бахарэвіч пазнаёміць усіх прысутных з новым прыгодніцкім раманам «Капітан Лятучая Рыба».

Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай АФІШЫ.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!


А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.