Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 15-16 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фестываль у Мінску, свята «Першы ўкос» у Азярцы, рыцарскі фэст у Крэўскім замку, Гудзевіцкі фэст, прысвечаны ткацтву, пад Мастамі, шпацыр па Гародні, чытанні да 100-годдзя Васіля Быкава ў Лондане, міжнародныя паэтычныя чытанні ў Берліне, прэм’ера фільма Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» у Н'ю-Ёрку, фестываль этнакультур у Вільні, канцэрты, выставы, спектаклі — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.


Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Сямейны фестываль Bookids у Мінску

Afiša

Гэтымі выходнымі, 15 і 16 чэрвеня, у Мінску зноў сямейны фэст Bookids. Гэтым разам яго тэма — прафесіі.

На розных пляцоўках, раскіданых па батанічным садзе, дзеці змогуць даведацца пра розныя прафесіі: паспрабаваць сябе паспрабаваць сябе ў ролі дыктара аўдыёкніжак, сямейнага гіда, горнага інжынера і падатковага інспектара, а яшчэ ў прафесіях IT-сферы, пабыць кампазітарамі, ганчарамі, газаўшчыкамі, мастакамі-керамістамі і г. д.

Будзе больш за 100 прафесій — і мноства тэматычных пляцовак, майстар-класаў і іншых актыўнасцей.

Падрабязней глядзіце па спасылцы.

Свята «Першы ўкос» у Азярцы

Afiša

У суботу, 15 чэрвеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы спраўляюць свята «Першы ўкос».

Першы ўкос — гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў. На першы ўкос збіраліся ўсёй вёскай на вялікую талаку. Талакой называлі працоўную ўзаемадапамогу пры выкананні найбольш працаёмкіх работ у гаспадарцы. На талацэ, акрамя працы, людзі разам адпачывалі і спажывалі ежу, што таксама мела магічны сэнс. 

Сумеснае спажыванне кашы на полі павінна было прынесці ўрадлівасць зямлі і дабрабыт чалавеку, а таксама нагадвала пра прыналежнасць кожнага ўдзельніка талакі да агульнага калектыву. 

Частаванне напоямі сімвалізавала замаўленне вільгаці і плёну, паліванне вадой рук — забеспячэнне палеткаў вільгаццю. 

У час працы і на застоллі спявалі талочныя ці застольныя песні.

Вас чакае: 

Расповед пра свята першага ўкоса, прылады працы на сенакосе і нарыхтоўку сена; 

Талочныя і застольныя беларускія песні; 

Урачыстае шэсце; 

Конкурс на самага лепшага касца; 

Майстар-клас па пакосу травы; 

Майстар-клас па вырабу лялькі з травы;

 Выстава «Традыцыйныя прылады сельскай гаспадаркі»; 

Беларускія танцы і гульні пад скрыпку і гармонік.

Гродна і Гродзенская вобласць

Рыцарскі фэст у Крэўскім замку

Afiša

У суботу, 15 чэрвеня, у Крэўскім замку — рыцарскі фэст «КРЭВА: на скрыжалях часу»!

Бітвы, танцы, парад і дударскі батл — усё як мы любім!

Гудзевіцкі фэст пад Гародняй

Afiša

У суботу, 15 чэрвеня, у Гудзевічах пад Мастамі пройдзе традыцыйны Гудзевіцкі фэст, прысвечаны ткацтву.

Вас чакае:
майстар-класы па ткацтве ад носьбітаў і пераемнікаў традыцый;

 летняя школа «Майстэрства падвойнага ткацтва»; 

выстава тэкстыльных вырабаў пад адкрытым небам; 

прэзентацыя ручніка Гродзенскай вобласці;

 канцэрт, прысвечаны 485-гадоваму юбілею вёскі Гудзевічы; 

стол яднання і сяброўства «Смачна есці»;

 анімацыйная праграма «Лявоніха і Сымоніха запрашаюць»; 

праца атракцыёнаў, святочны гандаль і многае іншае. 

Сентыментальны шпацыр па габрэйскай Гародні

Afiša

У нядзелю, 16 чэрвеня, гарадзенскі музей гісторыі рэлігіі зноў кліча на экскурсію па гістарычных габрэйскіх куточках Гродна.

Што вас чакае: ⠀

экскурсія па малавядомых месцах горада

сінагога

музей гісторыі рэлігіі

дэгустацыя страў габрэйскай кухні.


Вялікабрытанія 

Лондан

Чытанні на 100-годдзе Васіля Быкава ў Лондане

Afiša

У суботу, 15 чэрвеня, Скарынаўская бібліятэка ладзіць чытанні да 100-годдзя Васіля Быкава. Можна далучыцца і анлайн.

Прыходзьце ўшанаваць памяць Васіля Быкава, падзяліцца думкамі пра яго жыццё і творчасць ды пачытаць улюбёныя тэксты. 

Ці далучайцеся праз зум па спасылцы

Германія

Берлін

Чытанні з удзелам Светы Бень у Берліне

Afiša

У нядзелю, 16 чэрвеня, праект Weiter Schreiben ладзіць у Берліне міжнародныя паэтычныя чытанні.

Вас чакае live-перформанс на музейным летніку. Чатыры паэты — Rasha Habbal, Mazda Mehrgan, Dima al-Bitar Kalaji і Света Бень — прэзентуюць свае тэксты на мовах арыгіналу: арабскай, персідскай, беларускай. 

А літаратарка Аніка Райх і тэатральная дзяячка Крысціяна Кюль прадставяць іх у нямецкім перакладзе. 

Выступы будзе суправаджаць музыка, а таксама візуальны перформанс ад мастака Марва Юнес Алмакбеля. 

ЗША

Н'ю-Ёрк

Прэм’ера фільма «Пад шэрым небам» у Н’ю-Ёрку

Afiša

У Н’ю-Ёрку, 15 чэрвеня, на кінафэсце «Tribeca» адбудзецца прэм’ера фільма Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», які распавядае гісторыю палітвязынкі Кацярыны Андрэевай.

Літва

Вільня

Алесь Дзянісаў і Алесь Яшчанка ў Вільні

Afiša

У суботу, 15 чэрвеня, у Беларускім доме граюць супольны канцэрт Алесь Дзянісаў з «Дзецюкоў» і Алесь Яшчанка з «Міністэрства любові».

Абяцаюць найлепшыя хіты і знакавыя беларускія песні, а таксама гутаркі ды жартачкі. 

Карацей будзе ўсё як мы любім — як такое прапусціць! 

Фестываль этнакультур «etnoARTvė festivalis» у Вільні

Afiša

У суботу, 15 чэрвеня, у Вільні адбудзецца фестываль этнакультур «etnoARTvė festivalis».

Тут сустрэнуцца беларускія танцы, украінскія песні, літоўскія і яўрэйскія мелодыі.

Вось што ў праграме:

17.00 — 18.00 

дыджэйскі сэт 

стварэнне арт-аб’екта з Doctor Oy 

дзіцячыя майстэрні 

18.00 — традыцыйныя літоўскія і беларускія танцы ад клуба «Oyra» 

19.00 — спевы з Сяржуком Доўгушавым

 20.00 — выступленне мужчынскага традыцыйнага хору «Kasary» 

21.00 — дынамічная музыка ад «Rakija Klezmer Band».


Польшча

Варшава

ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль беларускай культуры ў Познані

Afiša

У суботу, 15 чэрвеня а 16-й, усіх запрашаюць на канцэрт беларускай музыкі.

А ў 19.00 абяцаюць квіз пра Беларусь! (З узнагародамі!) 

Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай АФІШЫ.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.