Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 2-3 снежня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Вясельная вечарына, беларускія вячоркі з Андрэем Хадановічам, Кірмаш гістарычнай кнігі, выставы, беларуская электронная вечарына, квізы, канцэрты — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.


Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску

Afiša

Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» прысвечана 110-годдзю зборніка вершаў Максіма Багдановіча і дню народзінаў Якуба Коласа. 

Пры ўсіх адрозненнях у падыходзе да паэзіі, у творчасці Максіма Багдановіча і Якуба Коласа прасочваюцца роднасныя матывы і боль за лёс беларускага краю. 

Не менш цікава аналізаваць суадносіны эпічнага і прыватнага ў творчасці выдатных паэтаў, розныя спосабы мыслення. 

Акрамя першых прыжыццёвых кніг паэтаў, тут можна пабачыць графік беларускіх мастакоў — ілюстрацыі Васіля Шаранговіча, Антаніны Лапіцкай, Анатоля Александровіча, Генадзя Грака як візуальнае ўвасабленне беларускага слова. 

Гомель і Гомельская вобласць

Вясельная вечарына ў Ветцы

Afiša

У суботу, 2 снежня, Веткаўскі музей паўтарае Вясельную вечарыну!

Зноў зладзяць сапраўднае беларускае вяселле. Традыцыйнае беларускае вяселле — гэта цэлы комплекс абрадавых дзеянняў, якія суправаджаліся спевамі. Торг за нявесту, «дзяльба каравая», упрыгожванне елкі, вясельныя песні і танцы пад гармонік, вясельнае застолле...

Магілёў і Магілёўская вобласць

Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

Afiša

У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася выстава «ШУМ» магілёўскіх мастакоў Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава.

Адно з тлумачэнняў назвы выставы — паглыбленне ў асяроддзе. Гарадская мітусня, шчыльны аўтамабільны трафік, мірскія клопаты — але, трапляючы ў выставачную прастору, вы апынецеся ў цішыні. Бо чысціня ўспрымання таго, што мы бачым, шмат у чым вызначаецца тым, што мы чуем.

Выстава — гэта ўзаемадзеянне двух відаў выяўленчага мастацтва.

Розныя стылі і тэхнікі, аб’яднаныя ў адной прасторы, напаўняюць яго фарбамі і формай.

Германія

Берлін

Беларуская электронная вечарына ў Берліне

Afiša

У суботу, 2 снежня, у Берліне — беларуская электронная вечарына.

І вось якая праграма:

18:30 захапляльная сесія кундаліні-ёгі з жывым дыджэйскім сэтам тэхна і трансу ад Satvа beats. Вазьміце з сабой кілімок для ёгі.

20:00 прэм’ера перформансу «Кома» ад Паліны Дабравольскай ака Чорнаброва і Кацпера Словіка. Гэта не проста спектакль — гэта даследаванне адчувальнасці, тэхналагічнага і мастацкага сімбіёзу, якое дазваляе зазірнуць у магчымую будучыню.

21:00 Šuma — музычны праект, які спалучае традыцыйныя паганскія спевы з электроннай музыкай.

22:00 Макс Торс, чые сэты ствараюць хвалюючае, дынамічнае тэхна.

23:00 JASAKAR і Аляксей Будзько. Місія яго музыкі — прагнаць смутак, зняць боль і несці святло нават у апраметнай цемры. 

Літва 

Вільня


Юбілей Таварыства беларускай культуры ў Літве ў Вільні

Afiša

У суботу, 2 снежня, Таварыства беларускай культуры ў Літве святкуе 35-годдзе і запрашае на святочную імпрэзу.

У праграме:

12.00 — 17.00 — Канферэнцыя «Беларусы ў Літве: учора і сёння»

17.00 — 19.00 — Урачыстая частка

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

«Петля Пристрастия» ў Вільні

Afiša

У суботу, 2 снежня, гурт «Петля Пристрастия» распачынае тур «Так гучыць Мінск» канцэртам у Вільні!


Польшча

Варшава

Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве!

Afiša

Па 3 снежня ў Варшаве праходзіць Кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы працы Цэнтра беларускай салідарнасці на Кірмашы быў створаны асобны беларускі стэнд. Там будуць прадстаўленыя беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы.

Кракаў

Беларускія вячоркі з Андрэем Хадановічам у Кракаве

Afiša

У суботу, 2 снежня, беларусы Кракава клічуць на вячоркі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.

Спадар Андрэй прэзентуе дзве свае кнігі — «Фантомныя радасці» і «Вершы».

Таксама госць абяцае невялічкі гітарны канцэрт.

Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!


А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.