Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 29-30 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Івэнт, прысвечаны насякомым, фэст у Батанічным садзе ў Мінску, дваровая імпрэза ў Віцебску, шпацыр па габрэйскай Гародні, купалле ў Гальшанах, чытанне п'есы Юлі Цімафеевай у Берліне, трэнінг і беларускія танцы ў Вільні, канцэрты, выставы, спектаклі — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.


Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Насякомыя ў годарзе! Івэнт «Як вярнуць прыроду ў горад» у Мінску

Afiša

У суботу, 29 чэрвеня, гарадская ферма «Марыс Мар» запрашае на івэнт, прысвечаны насякомым у горадзе.

Прыходзьце паслухаць пра фаўну насякомых!

Не толькі паслухаеце, але і папрацуеце: спачатку ўсталююць гатовы вялікі домік для насякомых у двары агародзіка, а потым вы самастойна навучыцеся рабіць міні-версіі, якія кожныя змогуць забраць з сабой. 

4K FEST у мінскім батанічным садзе

Afiša

Гэтымі выходнымі, 29 і 30 чэрвеня, у батанічным садзе — 4K FEST.

Тут аб’яднаюць удзельнікаў розных напрамкаў: ад духоўных практыкаў і адэптаў здаровага ладу жыцця да артыстаў.

У «Квартале здаровага ладу жыцця», вы паглыбіцесяў свет здароўя і духоўных практык. Ёга, музыкатэрапія і зона фітнесу, розныя майстар-класы, дзе вы даведаецеся ўсё аб здаровым харчаванні і знойдзеце гармонію паміж душой і целам! 

«Квартал майстроў» здзівіць творчымі знаходкамі майстроў і рамеснікаў з усёй Беларусі. Даведаецеся пра беларускую культуру і народную творчасць, наведаеце тэатральныя паказы, зможаце паглыбіццы ў сучасную моду. 

«Квартал густаў» парадуе разнастайнасцю страў і напояў. 

«Цэнтральная плошча» абяцае незабыўнае шоў і майстар-класы. 

Для дзетак падрыхтавалі асобную зону з аніматарамі. Будзе і квэст, каб кожны мог даведацца больш аб жыцці горада. 

Дабрачынная экскурсія па выставе пра літаратараў-юбіляраў у Мінску

Afiša

У нядзелю, 30 чэрвеня, музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць дабрачынную экскурсію па выставе «Жменя сонечных промняў» у падтрымку збора сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента Змітраку Бядулю.

Выстава прысвечана беларускім пісьменнікам-юбілярам 2024 года. Экскурсію правядзе Валянціна Кароткіна, загадчыца навукова-асветніцкага аддзела музея. 

На выставе вы пазнаёміцеся з творчасцю сямі выбітных пісьменнікаў, чые юбілеі адзначаюцца сёлета: Івана Чыгрынава, Артура Вольскага, Алеся Савіцкага, Аркадзя Куляшова, Максіма Лужаніна, Алеся Якімовіча, Міхася Лынькова. 

Тут вы зможаце пабачыць асабістыя рэчы, прадметы адзення, аксесуары пісьменнікаў, фотаздымкі, экслібрысы, кнігі з аўтографамі, пазнаёміцца з іх аўтабіяграфіямі, лістамі, рукапісамі, дакументамі. 

Усіх удзельнікаў чакаюць памятныя сувеніры ад музея. 

Сабраныя з экскурсіі грошы будуць пералічаны на спецыяльны рахунак, дзе акумулююцца сродкі на стварэнне надмагільнага манумента класіку. 


Віцебск

Дваровая імпрэза «Віцебск — казка майго жыцця» ў Віцебску

Afiša

У суботу, 29 чэрвеня, тэатр «Лялька» запрашае на дваровую імпрэзу «Віцебск — казка майго жыцця».

Прыходзьце акунуцца ў атмасферу дваровых забаў! Вас чакаюць мноства займальных гульняў з мячом, любімыя класікі, неўміручая «рызіначка» і сустрэчы са знаёмымі казачнымі персанажамі. 
Для дарослых — выдатны спосаб успомніць сваё дзяцінства. 

Для дзяцей — знаёмства з забавамі бацькоў, калі яны самі былі маленькія. 

А пасля чакаюць усіх у глядзельнай зале на спектаклі «Бука». 

Гродна і Гродзенская вобласць

Сентыментальны шпацыр па габрэйскай Гародні

Afiša

У нядзелю, 30 чэрвеня, гарадзенскі музей гісторыі рэлігіі зноў кліча на экскурсію па гістарычных габрэйскіх куточках Гродна.

Што вас чакае: ⠀

экскурсія па малавядомых месцах горада

сінагога

музей гісторыі рэлігіі

дэгустацыя страў габрэйскай кухні.

Купалле ў Гальшанах

Afiša

У суботу, 29 чэрвеня, едзьма святкаваць Купалле ля сцен Гальшанскага замка!

Вас чакае:

канцэрт; 

пошук папараць-кветкі і майстар-класы па пляценні вянкоў; 

варажба, карагоды, гульні, конкурсы і побытавыя танцы;

фітабар, фудкорты, гандаль, кірмаш рамеснікаў; 

купальскае ачышчальнае вогнішча і іншыя абрадавыя дзеянні. 

А яшчэ майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны. І вогненнае шоў таксама будзе!


Германія

Берлін

Чытка п’есы Юліі Цімафеевай «Экстрэмісты» ў Берліне

Afiša


29 чэрвеня, у суботу, у Берліне адбудуцца чыткі п’ес праекта «While History Writes Itself», у тым ліку п’есы Юліі Цімафеевай «Экстрэмісты».

П’еса «Экстрэмісты» — вынік тэатральнага праекта «While History Writes Itself», у якім спадарыня Юлія ўдзельнічала разам з літаратарамі з Грузіі, Малдовы, Сэрбіі, Харватыі і Украіны.

«Экстрэмісты» — гэта палітычна-паэтычны тэкст пра тых, чые адзіная зброя і адзінае злачынства, — гэта голас. Пра беларускіх палітвязняў. 

«Экстрэмісты» будуць прэзентаваныя разам з іншымі п’есамі праекта ад аўтараў Kateryna Penkova, Anastasiia Kosodii, Ivana Sajko, Davit Gabunia, Tanja Šljivar, Natalia Graur.

ЗША

Н'ю-Ёрк

Імпрэза да 100-годдзя Васіля Быкава ў Н’ю-Ёрку

Afiša

У суботу, 29 чэрвеня, у Н’ю-Ёрку адзначаюць 100 год з дня нараджэння Васіля Быкава.

Літва

Вільня

Вечарына «Вясёлкавы вальс» у Вільні

 

Afiša

У суботу, 29 чэрвеня, у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ладзяць вечарыну «Вясёлкавы вальс», прысвечаную Месяцу Годнасці.

Разам з клубам сацыяльных еўрапейскіх танцаў «Валошка» развучыце разнастайныя танцы з Беларусі і іншых еўрапейскіх краін. 

Радыя будуць усім незалежна ад узроўню танцавальных навыкаў (іх адсутнасць таксама зусім не перашкодзіць), ад ідэнтычнасці і ад таго, з кім вам больш падабаецца танцаваць. 

Нідэрланды

Гаага

Купалле на Паўночным моры

Afiša


29 чэрвеня, у суботу, беларусы Нідэрландаў святкуюць Купалле на ўзбярэжжы Паўночнага мора.

Фэст пачнецца ў 16.00 і працягваецца да захаду сонца.

Дрэс-код — вышыванка або любое адзенне белага колеру.

Польшча 

Варшава

KUPALLE VARUŠNIAK у Варшаве

Afiša


29 чэрвеня, у суботу, у Варшаве — новы, купальскі варушняк!

Абяцаюць вялікае сьвята музыкі, флірта, агню і кахання! 

Рыхтуюць вялікае вогнішча, традыцыйныя спевы, купальскія забавы і 24 гадзіны музыкі і танцаў. 

Тры сцэны, 30 артыстаў і суткі музыкі нон-стоп! Тое, што трэба! 

Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай АФІШЫ.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.