Дабрачынная экскурсія па выставе пра літаратараў-юбіляраў у Мінску

18.08.2024 15:00 - 17:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 10 рублёў


У нядзелю, 18 жніўня, музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць дабрачынную экскурсію па выставе «Жменя сонечных промняў» у падтрымку збора сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента Змітраку Бядулю.







 Дата: 18 жніўня

Час: 15.00

Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск 



Выстава прысвечана беларускім пісьменнікам-юбілярам 2024 года. Экскурсію правядзе Валянціна Кароткіна, загадчыца навукова-асветніцкага аддзела музея. 

На выставе вы пазнаёміцеся з творчасцю сямі выбітных пісьменнікаў, чые юбілеі адзначаюцца сёлета: Івана Чыгрынава, Артура Вольскага, Алеся Савіцкага, Аркадзя Куляшова, Максіма Лужаніна, Алеся Якімовіча, Міхася Лынькова. 

Тут вы зможаце пабачыць асабістыя рэчы, прадметы адзення, аксесуары пісьменнікаў, фотаздымкі, экслібрысы, кнігі з аўтографамі, пазнаёміцца з іх аўтабіяграфіямі, лістамі, рукапісамі, дакументамі. 

Усіх удзельнікаў чакаюць памятныя сувеніры ад музея. 

Сабраныя з экскурсіі грошы будуць пералічаны на спецыяльны рахунак, дзе акумулююцца сродкі на стварэнне надмагільнага манумента класіку. 



Запісвайцеся па нумарах +375 (17) 363 94 65, +375 (17) 363 56 21.



 Кошт — 10 рублёў. Гэта будзе ваш унёсак у важную і ганаровую справу.







Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ