Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 26-27 жніўня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны, магічны і кава-фэсты, прэзентацыя кнігі, спектакль, канцэрты — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


Kvietki

Беларусь

Мінск

Музейны фэст для дзетак і іх бацькоў «Мастацкі клас» у Мінску

Afiša


У суботу, 26 жніўня, у Мастацкім музеі — фэст для дзяцей і іх бацькоў «Мастацкі клас». Цэлы дзень, каб закахацца ў мастацтва! Праграма вельмі насычаная! Завітвайце!

Музычны салон на Лошыцкай сядзібе

Afiša

У нядзелю, 27 жніўня, у Лошыцкім маёнтку — экскурсія «Музычны салон ў Лошыцкай сядзібе». Даведаецеся пра гісторыю сядзібы і яе ўладальнікамі, культуру візітаў і іх відамі, здзейсніце падарожжа па гасціных, у якіх праходзілі прыёмы, даведаецеся, што сімвалізуюць у «Ружовай гасцінай» намаляваныя на сакрэтніку ліра і мандаліна і чаму фісгармонію называлі «хатнім арганам». 

Музычнай ілюстрацыяй прагучаць паланэз Агінскага «Развітанне з Радзімай», твор Напалеона Орды «Серэнада», п’еса са зборніка «Полацкі сшытак», творы Брамса і Скрабіна.

Afiša

Гэтымі выходнымі, 26 і 27 жніўня, у прасторы «Вершы» — Берлінскі маркет. Вінтажная атмасфера, упрыгожванні, посуд і многае-многае іншае. 

Стылізаваная прастора ў лепшых традыцыях берлінскага маркета, якая паглыбляе ў тую самую атмасферу вінтажа і чылавага адпачынку.

Добрая музыка ад дыджэяў, тусоўкі ў летнім дворыку, вячоркі на дыванах з вашымі чатырохногімі гадаванцамі.   

Гродна

Школа магіі ў Гродне

Afiša

У суботу, 26 красавіка, музей гісторыі рэлігіі ладзіць дзіцячы фэст «Гарадзенская школа магіі»! ⠀Вы станеце вучнямі «Гарадзенскай школы магіі» і адкрыеце таямніцы варажбіцкага мастацтва. ⠀ 

Выкладчыкі-магі правядуць заняткі па фокусаўтварэнні, мылапузырэнні, зеллеварэнні і раскажуць дзівоную гісторыю замоў. ⠀ 

У дворыку музея вас чакаюць займальныя забаўкі: стральба з мадэляў сярэднявечнай зброі, збор пазлаў, роставыя лялькі і катанне на поні (за дадатковую плату). ⠀ 

Залы музея ператворацца ў казку. Будзе прадстаўленне штукара, хімічныя доследы, шоу мыльных бурбалак і квэст па пастаяннай экспазіцыі музея. ⠀ 

Завяршэннем праграмы стане спектакль «Казка аб рыбаку і рыбцы» ад лялечнага тэатра. ⠀ 

Кожны ўдзельнік атрымае дыплом «Гарадзенскай школы магіі», куды ўпіша сваё імя гусіным пяром.

Літва

Вільня

Спектакль «Ціхары» ў Вільні

Afiša

У нядзелю, 27 жніўня, у Вільні граюць спектакль «Ціхары» паводле Сашы Філіпенкі. Будзе адразу два паказы! Спектакль распавядае пра недалёкую будучыню, у якой апакаліпсіс — не прычына спыніць суды над прысутнымі ў Беларусі. 

2030 год. Вайна ва Украіне завяршылася перамогай Кіева, і Пуцін націснуў ядзерную кнопку. Свет разбураны, але ў адным бункеры, як ні ў чым не бывала, праходзіць суд за ўдзел у пратэстах у Беларусі 2020 года.

Польшча

Варшава

Інклюзіўны кава-фэст у Варшаве

Afiša

У суботу, 26 жніўня, у Варшаве пройдзе інклюзіўны кава фэст — Open Day.

На працягу 24 і 25 жніўня арганізатары будуць вучыць 10 інклюзіўных барыстаў у закрытым фармаце, а ў суботу на фестывалі яны пакажуць, чаму навучыліся. 

То прыходзьце выпіць найсмачнейшай суботняй кавы ад найлепшых інклюзіўных барыста ды пачыліць сярод сваіх! 

Лодзь

Памідораў у Лодзі

Afiša

У суботу, 26 жніўня, у Лодзі — спантанны канцэрт Аляксандра Памідорава! Пан Памідораў вязе старыя і новыя песні, жартачкі, гутаркі — усё, чаго вам не хапала, каб расслабіцца і наладзіцца на летнюю беларускую хвалю. 


Латвія

Рыга

Прэзентацыя выданняў «Свінні» i «Bloodlands» у Рызе

Afiša

У суботу, 26 жніўня, Рызе адбудзецца прэзентацыя арт-бука «Bloodlands 20/22», створанага Алесем Плоткам і фатографамі Алесем Пілецкім і Станіславам Крупажам, i беларускай версіі рамана Аляксандра Чарнухі «Свінні».

Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў. Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.