Школа магіі ў Гродне

26.08.2023 15:30 - 19:00 дворык музея гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16) 25 рублёў
 
У суботу, 26 красавіка, музей гісторыі рэлігіі ладзіць дзіцячы фэст «Гарадзенская школа магіі»!



 Дата: 26 жніўня

Час: 15.30

Месца: дворык музея гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16, Гродна 


Вы станеце вучнямі «Гарадзенскай школы магіі» і адкрыеце таямніцы варажбіцкага мастацтва. ⠀ 

Выкладчыкі-магі правядуць заняткі па фокусаўтварэнні, мылапузырэнні, зеллеварэнні і раскажуць дзівоную гісторыю замоў. ⠀ 

У дворыку музея вас чакаюць займальныя забаўкі: стральба з мадэляў сярэднявечнай зброі, збор пазлаў, роставыя лялькі і катанне на поні (за дадатковую плату). ⠀ 

Залы музея ператворацца ў казку. Будзе прадстаўленне штукара, хімічныя доследы, шоу мыльных бурбалак і квэст па пастаяннай экспазіцыі музея. ⠀ 

Завяршэннем праграмы стане спектакль «Казка аб рыбаку і рыбцы» ад лялечнага тэатра. ⠀ 

Кожны ўдзельнік атрымае дыплом «Гарадзенскай школы магіі», куды ўпіша сваё імя гусіным пяром. ⠀ 

Чакаюць на фэсце дзяцей ад 6 да 12 гадоў і іх бацькоў. 


Кошт — 25 рублёў.




Вам можа быць цікава

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ