Падземны тунэль XVI стагоддзя ў Заслаўі ўвойдзе ў экскурсійны маршрут па Беларусі

У праграме беларускага тэлебачання CTV, прысвечанай раскопкам у Заслаўі, паведамілі пра вынікі раскопак Заслаўскага замка. Знойдзены падчас археалагічнага сезону падземны тунэль XVI стагоддзя ўвойдзе ў экскурсійны маршрут па Беларусі, піша reform.news.

Padziemny tuneĺ XVI stahoddzia ŭ Zaslaŭi
Падземны тунэль XVI стагоддзя ў Заслаўі. Скрын відэа


Работы на гарадзішчы «Вал» у Заслаўі праходзяць пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Івана Спірына.

Padziemny tuneĺ XVI stahoddzia ŭ Zaslaŭi
Падземны тунэль XVI стагоддзя ў Заслаўі. Скрын відэа

Мясцовыя ўлады маюць намер ператварыць археалагічны комплекс у турыстычны аб‘ект. «У сувязі з правядзеннем абласных «Дажынак» Мінскі аблвыканкам звярнуўся да нас з прапановай правесці даследаванні ў Заслаўі, — распавёў газеце «Беларусь Сегодня» дырэктар Інстытута гісторыі Вадзім Лакіза. — Там была ўваходная брама бастыённага замка XVI стагоддзя. У мясцовых жыхароў шмат легенд пра падземны ход, пра гэтую браму.

З улікам максімальна шырокага добраўпарадкавання Заслаўя і гарадзішча «Вал» мы пагадзіліся правесці комплексныя даследаванні для вывучэння тэрыторыі з левага боку брамы, рэшткаў цаглянага мура і паспрабаваць знайсці падземны ход. Да працы падлучаныя рэстаўратары для кансервацыі, рэстаўрацыі з далейшым паказам аб’екта гасцям Заслаўя».

Padziemny tuneĺ XVI stahoddzia ŭ Zaslaŭi
Падземны тунэль XVI стагоддзя ў Заслаўі. Скрын відэа

Да археалагічных раскопак таксама падключыліся мясцовыя органы ўлады, валанцёры, мясцовыя жыхары, музейныя работнікі, вайскоўцы. Сярод находак — прадметы позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу.