• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.05.2022 | Замежжа

Палітыка Францыі як сведчанне дэградацыі Старой Еўропы

У нашай еўрапейскай рэальнасці адбыўся значны пераварот ад мірнага суіснавання, хаця і ў адносна канфліктным асяродку, да буйной вайны ў цэнтры кантынента. З тысячамі ахвяраў штодзень, пастаўкамі тонаў узбраенняў з усяго свету.

Але краіны Старой Еўропы і зараз намагаюцца рабіць выгляд, што ўсё яшчэ магчыма вяртанне да мінулых, мірных часоў. Такім чынам, эліты не жадаюць прыняць свае памылкі, якія яны дапусцілі, спрабуючы дамаўляцца з агрэсарамі яшчэ ў 2008 і 2014 гг., альбо заплюшчваючы вочы на першы этап падрыхтоўкі да новай фазы вайны — падзеі 2020 г. у Беларусі.

Ёсць верагоднасць, што такая пазіцыя можа стаць прычынай паглыблення ваеннага супрацьстаяння, пашырэння яго геаграфіі і яшчэ большай колькасці ахвяраў.

Пра палітыку Францыі на фоне вайны ва Украіне, якая можа прывесці да канчатковай дэградацыі Старой Еўропы і страты дамінуючых пазіцый Францыі і Германіі на кантыненце, піша на budzma.org Аляксей Гайдукевіч.


Як і Германія з яе няпэўнай і хісткай пазіцыяй, абумоўленай шчыльнай эканамічнай кааперацыяй з РФ, Францыя ўвесь час прытрымліваецца палітыкі залагоджвання агрэсара.

Падчас прамовы ў Страсбургу на мерапрыемстве з нагоды Дня Еўропы прэзідэнт Францыі Макрон так пракаментаваў вайну ва Украіне: «Мы разам ніколі не павінны паддавацца ні спакусе прыніжэння, ні духу помсты. Мы не ваюем з Расіяй. Мы працуем у Еўропе дзеля захавання суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама дзеля вяртання міру на нашым кантыненце».


Таксама Макрон падкрэсліў, што шлях Украіны да Еўрасаюза не будзе вельмі простым, і можа заняць не менш за дзесяцігоддзе.

Ва ўмовах вайны, калі кожны дзень гінуць тысячы — такога кшталту заявы можна лічыць сапраўды шкоднымі. Бо ёсць адназначная сітуацыя — вайна, агрэсія. А хаваць іх за мудрагелістымі дыпламатычнымі фармулёўкамі — значыць не звяртаць увагу на тысячы смерцяў і спрыяць працягу крывавага жніва.

Варта адзначыць, што ўкраінскі бок з канца лютага ўжо неаднаразова закідаў прадстаўнікам Старой Еўропы фактычную калабарацыю з РФ. Таму словы кіраўніка Украіны наконт апошніх выказванняў французскага прэзідэнта не сталі асаблівай сенсацыяй. Уладзімір Зяленскі даволі жорстка адказаў Макрону. Падчас інтэрв’ю італьянскаму тэлеканалу ён вынес у публічную прастору нядаўнюю прапанову Францыі: «Макрон звяртаўся да нас, каб мы пайшлі на саступкі, з мэтай дапамагчы Пуціну захаваць твар».

Вядома, на Елісейскіх палях не пацвердзілі гэтую інфармацыю, не даўшы ніякіх ацэнак заяве прэзідэнта Зяленскага. Што ёсць вельмі дзіўным. Бо на відавочны зман альбо перабольшанне звычайна нават у дыпламатычнай традыцыі адказваюць даволі безапеляцыйна.

Брытанцы перахопліваюць дамінаванне ў Францыі і Германіі

На рэакцыю праціўнікаў дамінавання Францыі на еўрапейскім кантыненце шмат чакаць не давялося. Каментар брытанскага палітыка Ізеры Гутса што да выказвання Зяленскага апублікавала вядомая газета Daily Express: «Калі гэта праўда, Макрон — вораг дэмакратыі! Дазволіць патэнцыйнаму ваеннаму злачынцу магчымасць захаваць твар — поўная ганьба. Лідары Францыі і Германіі выявіліся слабакамі. Яны больш не вартыя нашай павагі».

Такая пазіцыя не ёсць нейкім выняткам. Яна блізкая для сябраў і прыхільнікаў кіраўнічай у Брытаніі Кансерватыўнай партыі, якая і перад новай фазай вайны ў лютым, і зараз робіць вельмі істотныя захады па вяртанні ролі сваёй краіны на геапалітычнай сусветнай мапе.

А наданне Лонданам гарантыяў бяспекі Швецыі і Фінляндыі ў выпадку далучэння да НАТА гэтых краінаў, можа стаць пачаткам акрэслення контураў новага вайскова-палітычнага саюза ў Еўропе. Ад Скандынавіі на поўначы, праз Польшчу да Украіны і, верагодна, Румыніі на поўдні.

Такое супрацоўніцтва можа цалкам змяніць стратэгію бяспекі ў Еўропе і свеце. Перавярнуць усю гульню Старой Еўропы на карысць гегемоніі Германіі і Францыі пры падтрымцы Пуціна са стратэгічным балансаваннем паміж ЗША і Кітаем.

Макрон ва ўнісон з амерыканскімі лабістамі Крамля

Разам з заявай Макрона, амаль сінхронна, у ЗША з’явіліся публікацыі з падобнай да французскай рыторыкай. За аўтарствам вядомых у палітычных асяродках экспертаў і былых дзяржслужбоўцаў.

Напрыклад, кіраўнік уплывовай некамерцыйнай фабрыкі думкі Council on Foreign Relations, блізкай да леваліберальнага крыла дэмакратычнай партыі, фактычна падтрымаў думку Макрона аб неабходнасці пазбегнуць «прыніжэння і духу помсты»: «Урад ЗША павінен даць зразумець, што, насуперак заўвагам міністра абароны Лойда Осціна, мэтай Амерыкі не ёсць выкарыстанне вайны для аслаблення Расіі. Наадварот, ЗША павінны падкрэсліць, што яны хочуць, каб вайна скончылася як мага хутчэй». Што, відавочна, па сэнсу вельмі блізка да прапановаў Макрона, агучаных Зяленскім наконт «неабходнасці надання магчымасці Пуціну захаваць твар».

Па неафіцыйнай інфармацыі, прасоўванне падобнай рыторыкі ў сённяшніх ваенных умовах магчыма толькі дзякуючы лабісцкім структурам у Еўропе (у выпадку Макрона) і ЗША.

Заданы трэнд хутка набірае абароты, і колькасць публікацый з вельмі падобнымі наратывамі павялічваецца. Напрыклад, аўтар The Washington Post называе Макрона «добрым паліцэйскім» і супрацьпастаўляе міністру абароны ЗША: «Не памыляйцеся: добры паліцэйскі ўсё яшчэ на баку паліцэйскіх. Францыя паставіла самаходную артылерыю і тысячы снарадаў, каб дапамагчы ўкраінцам. Абяцаюць даслаць яшчэ. Францыя асудзіла расійскае ўварванне ў ААН, далучылася да жорсткіх санкцый, якія душаць эканоміку РФ, і накіравала судмедэкспертаў, каб дапамагчы сабраць доказы ваенных злачынстваў. Альянс застаецца моцным.

Добры паліцэйскі прапануе Пуціну выйсце. Праблема ў крывавай непакорлівасці Пуціна. Ён не можа прымусіць сябе прызнаць, што памыліўся ў эпічных маштабах, коштам многіх тысяч жыццяў, мноства разбураных гарадоў і будучыні Расіі».

Франка-нямецкі рухавік заглох

Нягледзячы на спробы змяніць магістральны напрамак ацэнкі дзеянняў РФ, пры падтрымцы Брытаніі вагі ў Еўропе ўсё больш схіляюцца ў бок, супрацьлеглы ад Францыі і Германіі.

Cartoon: Macrons neuer Liebling (large) by RachelGold tagged frankreich,deutschland,eu,macron,scholz,titanic,deutsch,französische,achse,freundschaft 

Пазіцыя Парыжа, які яшчэ за часоў вайны ў Грузіі спрабуе захаваць ролю галоўнага «псіхатэрапеўта Пуціна», усё далей ад рэальнасці, і апошнія заявы Макрона таму сведчанне.

Але ўжо відавочна, што фактычнае далучэнне да геастратэгічнага саюза Польшча — Украіна — Брытанія, пра стварэнне якога было афіцыйна заяўлена яшчэ на пачатку 2022 г., скандынаўскіх краінаў, змяняе тэндэнцыі на кантыненце.

У брытанскай прэсе агучаны Макронам падчас прамовы у Страсбургу план аб стварэнні «новай еўрапейскай супольнасці» для жадаючых далучыцца да ЕС (Турцыя, Украіна, Малдова, Албанія) і Брытаніі, адразу назвалі «падзелам Еўропы на карысць Масквы».

Аўтар публікацыі — вядомы журналіст і пісьменнік, эксперт па Францыі Джонатан Мілер, агучвае думку прыхільнікаў партыі прэм’ера Борыса Джонсана і Brexit: «Макрон спрабуе паставіць сябе на першы план у марнай спробе заключыць мір з Пуціным з першых дзён уварвання ва Украіну. Ён марыць, каб ЕС і пакуль не далучаныя да саюза краіны (і Брытанія) круціліся вакол франка-нямецкага рухавіка. Але ягоная праблема ў тым, што многія дзяржавы-сябры больш не згодныя на працяг дамінавання Парыжа і Берліна».

Ужо відавочна, што новая рэальнасць вымагае ад удзельнікаў геапалітычнай гульні рашучых і адназначных дзеянняў. Спробы замарозіць сітуацыю і адкаціцца назад ужо не задавальняюць вялікую колькасць краінаў, нават сябраў ЕС, якія апошнія дзесяцігоддзі выконвалі ролі «малодшых братоў» .

Таму варта ўжо зараз усведамляць, што вайна толькі паскорыла працэсы па паўстанні новых стратэгічных фарматаў бяспекі і альянсаў у Еўропе і свеце. І не факт, што ў Францыі ў гэтых працэсах будзе пануючы статус.

Аляксей Гайдукевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманы бард Андрэй Мельнікаў

Гомельскі бард Андрэй Мельнікаў знаходзіцца ў ІЧУ Мінскага раёна да 5 лютага. Пра гэта паведамляе «Штодзень». ...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэатр Беларусы свету

«Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча». У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай

1 лютага ў авангардным тэатры Komuna Warszawa адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«На гэтым вусцішным маршруце...» Верш ад Насты Кудасавай

Наста Кудасава апублікавала верш на сваёй старонцы ў Фэйсбук, распавёўшы, што паслужыла нагодаю для напісання гэтага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Музей лічбавай бессмяротнасці. У Беларусі з’явіцца віртуальная скарбніца беларускага дызайну

У 2022-м Беларускі саюз дызайнераў адзначыў 35-годдзе. З 1987 года грамадская арганізацыя займаецца развіццём і прасоўваннем...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Затрыманы бард Андрэй Мельнікаў
    Грамадства Тэатр Беларусы свету
    «Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча». У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай
    Грамадства Літаратура
    «На гэтым вусцішным маршруце...» Верш ад Насты Кудасавай
    Грамадства
    Музей лічбавай бессмяротнасці. У Беларусі з’явіцца віртуальная скарбніца беларускага дызайну
    Грамадства Мастацтва
    Графіка на палатне. Выстаўку памяці Валерыя Шкарубы адкрылі ў Мінску
    Грамадства Літаратура
    Глядзіце, як будзе выглядаць вокладка рамана Хэмінгуэя, які хутка выйдзе па-беларуску
    Грамадства Тэатр
    «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    Гатуем з «Будзьма!»
    Халадзец: як страва вікінгаў стала беларускай. Гатуем з «Будзьма!»
    Грамадства «Музыка»
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах

Афіша

  • 28.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 28.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 28.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 28.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 28.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 28.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
    • «Гэта фундаментальна»: у Варшаве ствараецца Інстытут беларускай кнігі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип