Памерла этнографка і паэтка Любоў Сівурава

21 студзеня пайшла ў лепшы свет этнографка, спявачка і паэтка Любоў Сівурава, паведамляюць у сацсетках.

Liuboŭ Sivurava Любоў Сівурава. Крыніца: old.tuzinfm.by

Напрыканцы мінулага года ў выдавецтве «Паперус» выйшла апошняя прыжыццёвая кніга паэткі — «Робіць Янка выцінанку», аздобленая выцінанкамі.

Любоў Сівурава — этнографка, спявачка і паэтка, кіравала творчым аб’яднаннем «Сябрына», выкладала ва ўнівэрсітэце культуры і спявала ў гурце «Guda».

Развітанне адбудзецца ў чацвер, 23 студзеня, у 13:00 па адрасе: вул. Убарэвіча 73Г. Пахаваюць на Лясных могілках.