• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.04.2022 | Грамадства Гісторыя Беларусы свету

Беларусы ўшанавалі памяць Тадэвуша Касцюшкі ў ЗША

Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным памяці нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі, якое штогадова адбываецца ў Ваеннай Акадэміі ў Вэст-Пойнце (штат Нью-Ёрк).


278795198_10217349839132777_1013973162113544936_n.jpg

Менавіта ў гэтую мясцовасць вясной 1778 года, падчас змагання Злучаных Штатаў за незалежнасць ад Вялікабрытаніі, прыбыў легендарны генерал і вайсковы інжынер, каб заняцца ўдасканаленнем фартыфікацыйных збудаванняў над ракой Гудзон. Зараз жа ў гэтым маляўнічым кутку Нью-Ёркшчыны дзейнічае адна з набольш прэстыжных навучальных установаў у галіне вайсковай справы.

278794638_10217349842972873_8585664618641252461_n.jpg

На імпрэзе прысутнічалі супрацоўнікі дыпламатычнага корпуса Літвы і Польшчы, ветэраны, вайскоўцы розных рангаў, кадэты, сябры грамадскіх арганізацый. «Разынкай» мерапрыемства стаў парад, які зладзілі навучэнцы ваеннай акадэміі ў суправаджэнні вайсковага аркестру. Бадай, найбольш уразіў гасцей выступ маладых парашутыстаў, якія дэманстравалі сапраўднае майстэрства з дакладным прызямленнем у дакладную лакацыю на стадыёне. Дарэчы, у Акадэміі праходзяць навучанне не толькі хлопцы, але і дзяўчаты, служба якіх не прадугледжвае ніякіх асаблівых саступак.

278778187_10217349844452910_2370677522766436426_n.jpg

Нягледзячы на тое, што мерапрыемства праводзілася ўжо ў 19-ы раз, беларускія актывісты (сярод якіх былі прадстаўнікі Беларуска-Амерыканскага Задзіночання BAZA і Беларуска-Асветніцкай Лігі Амерыкі (BELA)) афіцыйна прысутнічалі на ім ўпершыню, аднак ужо атрымалі запрашэнне на наступны год. Больш за тое, адзін з нашых землякоў выступіў перад аўдыторыяй са змястоўным дакладам, а таксама ўсталяваў у канферэнцыйнай залі бел-чырвона-белы сцяг.

279195398_10217349848293006_5931631333800822683_n.jpg

Вялікую цікавасць выклікаў выступ 93-гадовага прафесара Збігнева Крушэўскага — жывога сведкі Варшаўскага паўстання, а ў пазнейшым — вайскоўца і навукоўца. Прафесар шчыра распавёў пра шэраг эпізодаў адных з найбольш трагічных і ў той жа час гераічных старонак Другой сусветнай вайны, калі ён ажно пяць разоў аказваўся на мяжы пагібелі, аднак усё ж такі здолеў уратавацца і ў выніку стаў прафесарам універсітэта ў Чыкага.

278809459_10217349847772993_927774270816491571_n.jpg

Варта адзначыць, што прысутныя на імпрэзе генеральныя консулы Польшчы і Літвы неаднаразова ўзгадвалі Беларусь і беларусаў, лёс і будучыня якіх зараз вельмі спалучаныя з лёсам Украіны. Паводле меркавання дыпламатаў, менавіта Ўсходняя Еўропа зараз — гэта той «кацёл», дзе крышталізуецца новае моцнае і свабоднае ўсходнееўрапейскае грамадства. І ў гэтай звязцы роля кожнай асобнай краіны вельмі важная, асабліва з улікам неабходнасці супрацьстаяння расійскай агрэсіі.

Тэкст і фота: Міхася Чаропкі і Ірыны Хадарэнка

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип