11 сакавіка ў Гародні на 91-ым годзе жыцця памёр адзін са старэйшых беларускіх літаратараў, вядомы навуковец, прафесар Аляксей Пяткевіч, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Суполка беларускіх пісьменнікаў.
  
 
Нарадзіўся 30 сакавіка 1931 г., у в. Новы Свержань, Стаўбцоўскі р-на. Скончыў філфак БДУ і аспірантуру. Працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы. Кандыдат філалагічных навук (1963), і доктар філалогіі (1994).
Выступаў ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства з 1958 г.
Аўтар некалькіх дзясяткаў кніг:
	 Наднёманскія былі.
	 Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры.
	 Сюжэт. Кампазіцыя. Характар. Аб прозе К.Чорнага.
	 Гісторыя беларускай літаратуры. Х1Х — пач. ХХ стагоддзя.
	 Пісьменнікі прынёманскага краю. Гродна. Таварыства аматараў кнігі.
	 Літаратурная Гродзеншчына. Мясціны. Людзі. Кнігі. і іншыя.
 
                             
                            