1 кастрычніка пайшоў з жыцця беларускі панк-музыка Ігар Конік. Пра смерць выбітнай постаці анарха-панк руху паведамілі ў сацсетках яго сябры, піша reform.news.
Ігар Конік. Фота: https://x.com/bad_immigrant
Музыка шматлікіх культавых гуртоў, у прыватнасці, Hate to State, «Партия», Green Brain Art’s Band Inc. ды іншыя, мінчанін Ігар Конік з’яўляецца піянерам анархісцкага антываеннага і антыфашысцага руху, культуры D.I.Y. (арганізацыяй сваімі сіламі канцэртаў, часопісаў — чаго заўгодна, не чакаючы падтрымкі звонку). Займаўся выданнем музычных фэнзінаў, у прыватнасці, яго зін (самаробны часопіс) Don’t Panic аказаў уплыў на цэлую плеяду беларускіх панк-рокераў.
Граў у Hate to State з вядомым Віктарам Жаркевіча «Мао», беларускім анархістам і музыкам, гэта быў касцяк гурта. (Нагадаем, што Віктар заўчасна пайшоў з жыцця ў 2024 годзе). Гэта быў адзін з першых гуртоў у Беларусі ў жанры краст-панк.
Фота: primitive-distro.blogspot.com
На дадзены момант прычыны смерці легенды беларускай панк-рок культуры не вядомыя.
Развітанне з музыкантам адбудзецца 3 кастрычніка з 12.00 па 13.00 па адрасе: Даўгінаўскі тракт, 160А.