Перавыдалі адразу тры творы Васіля Быкава

Выдавецтва «Папуры» выпусціла асобнымі кнігамі ў мяккіх вокладках адразу тры творы класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава, піша bellit.info.

Vasiĺ Bykaŭ
Крыніца: narbel.bsu.by

Аповесці «Пакахай мяне, салдацік», «Сотнікаў» і «Альпійская балада» ўжо даступныя ў беларускіх кнігарнях і на маркетплэйсах. Тэксты дапоўнены зноскамі і каментарамі. Гэтыя навінкі напрыклад, можна набыць праз сайт Oz.by.

Knihi Vasilia Bykava

Творы Васіля Быкава не толькі поўняцца глыбокімі развагамі пра жыццё, людзей і дачыненні, але ў іх па-майстэрску адлюстраваны перажыванні і ўнутраныя канфлікты чалавека, які трапіў у надзвычайныя абставіны.

У траўні «Папуры» выдала «Круглянскі мост», «Абеліск» і «Воўчая зграя» Васіля Быкава пад адной вокладкай.