Памёр адзін са стваральнікаў ТБМ, БНФ і «Экалагічнага саюза» Сяргей Гоўша

Пра смерць актывіста паведамілі яго сябры з Баранавічаў увечары 25 сакавіка. Сяргею было 72 гады. Прычына смерці не называецца.


269942945_10227604203354756_1132584919555869760_n.jpg

Сяргей Гоўша быў адным з удзельнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы, Экалагічнага саюза, Беларускага народнага фронту. У 1991 пасля вылучэння Таварыствам беларускай мовы быў абраны дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета. Пачынаючы з 1997 года, Сяргей займаўся яшчэ і праваабарончай дзейнасцю.

Budzma.org выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Сяргея Гоўшы.